Знайсці
02.03.2023 / 10:033РусŁacБел

ISW: Лукашэнка падпісаў дамовы з Кітаем, каб аслабіць інтэграцыйны ціск Расіі і дапамагчы ёй абысці санкцыі

Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік КНР Сі Цзіньпін падпісалі 1 сакавіка пакет з 16 дакументаў, якія могуць садзейнічаць ухіленню Расіі ад санкцый шляхам накіравання кітайскай дапамогі Расіі праз Беларусь, лічаць аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Сярод дакументаў — стратэгія сумеснага беларуска-кітайскага прамысловага развіцця, дакумент аб беларуска-кітайскім навукова-тэхнічным супрацоўніцтве на 2023-2024 гады, мемарандум аб узаемаразуменні па сумесных праектах з выкарыстаннем дзяржаўных пазык Кітая.

Лукашэнка заявіў, што Беларусь зацікаўленая ў паглыбленні супрацоўніцтва з Кітаем у галіне тэхналагічнага развіцця, уключаючы стварэнне сумесных прадпрыемстваў, мадэрнізацыю беларускіх прадпрыемстваў з выкарыстаннем сучасных кітайскіх тэхналогій, гандаль таварамі і паслугамі.

Аналітыкі ISW мяркуюць, што дамовы могуць быць выкарыстаныя для абыходу антырасійскіх санкцый.

Акрамя таго, аналітыкі лічаць, што праз Кітай Лукашэнка мае намер застрахавацца ад інтэграцыйнага ціску з боку Расіі, хоць, паводле іх, гэтыя меры толькі адтэрмінуюць кампанію Расіі па забеспячэнні поўнага эканамічнага кантролю над Беларуссю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10
02.03.2023
Я таксама мяркую, што то была галоўная прычына візіту ў Кітай. Помню яшчэ Лукашэнка ганьбіў Еўропу і гаварыў, што "Беларусь накірана на супрацоўніцтва ў першую чаргу з Еўразіяй: з Кітаем... ну і з Расіяй таксама". Ды ўвогуле не вельмі ён паважае Пуціна, што правільна. Розум у дзеда яшчэ нейкі застаўся.
0
Всё понятно/адказаць/
02.03.2023
Открыли очередной фонд кавказского танцора, который работал в середине 90-х 20 века.
Я так понимаю, что, простым белорусам построят свинарник, на 300 тысяч свиней, чтобы отравить недотравленное в Беларуси, а миллиарды долларов, с схематоза и контрабанды с Китаем и РФ, пойдут на семью лукашенок, на их фамильные счета банков ОАЭ и красауцау в погонах.
0
канал культура /адказаць/
02.03.2023
23-24 гады? Нават Кітай разумее, што Лукако здуўся. Далей 2024 не плануе:)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031