Знайсці
02.03.2023 / 19:474РусŁacБел

Крыніцы: Пры разглядзе заявак на крэдыты ў банках пачалі ўлічваць «палітычную добранадзейнасць»

Як стала вядома «Нашай Ніве», у некаторых банках прыкамандзіраваныя супрацоўнікі спецслужбаў займаюцца ўжо не толькі кантролем супрацоўнікаў, але і ацэньваюць асобы заснавальнікаў бізнэсаў на прадмет лаяльнасці, калі ад кампаніі паступае заяўка на крэдыты. 

«Грошай для крэдытавання цяпер хапае, былі б толькі талковыя праекты. Але цяпер заяўкі на крэдыты для развіцця бізнэсу ў асобных банках правяраюцца не толькі з пазіцыі бізнэс-ідэі і рэнтабельнасці, але і з пазіцыі «добранадзейнасці» заснавальнікаў бізнэсу. Усе заснавальнікі правяраюцца: база «Беспарадкі», мабільныя білінгі, факты данатаў. Калі нехта з сузаснавальнікаў удзельнічаў, падтрымліваў пратэст, то такой кампаніі ў крэдыце будзе адмоўлена», — расказала «Нашай Ніве» крыніца ў адным з беларускіх банкаў. 

«Яны не хочуць, каб раслі бізнэсы, дзе ўласнікі крытычна ставяцца да лукашызму. І хочуць абмяжоўваць патэнцыял іх рэсурсу», — дадаў суразмоўца. 

Многія прыватныя бізнэсы дапамагалі пратэстам супраць лукашызму ў 2020-м. Некаторыя з іх былі разгромленыя, працэс задушэння нелаяльных працягваецца. 

Па словах нашых суразмоўцаў, новую практыку распаўсюдзілі яшчэ не на ўсе банкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
49
1
Не ново/адказаць/
02.03.2023
Понятно, ВВП падает, экономика стагнирует, надо экономить и ужиматься.
Плюс придумали дополнительный инструмент давления по отношению к инакомыслящим, вдобавок к репрессиям и террору, чтобы незаконно держать власть.
 Такие подходы использовали нацисты Германии по отношению к евреям...
1
Тима/адказаць/
02.03.2023
Пора ЕС и США накладывать санкции на эти бсср банки.
0
ДЗЕ САНКЦЫІ???/адказаць/
04.03.2023
Супраць усіх гэтых банкаў павінны быць санкцыі. Усе бел банкі (а яны ўсе слівалі інфу па данатам мусарам) павінны быць адрэзаны ад SWIFT !!!!
Спадзяюся, што Украіна не будзе перашкаджаць гэтым санкцыям!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930