Знайсці
01.03.2023 / 19:0013РусŁacБел

«Байпол» расказаў, чым падрывалі самалёт у Мачулішчах і што ў ім можа быць пашкоджана

У тэлеграм-канале «Байпола» выкладзена падрабязная інфармацыя пра тое, якая выбухоўка выкарыстоўвалася падчас дыверсіі ў Мачулішчах 26 лютага і якія вынікі гэта магло мець для самалёта. З гэтага паведамлення можна зразумець, прынамсі, тое, на якія вынікі аперацыі разлічвалі самі яе выканаўцы. 

Спадарожнікавы здымак аэрадрома пасля дыверсіі

Паводле «Байпола», удзельнікамі плана «Перамога» пры здзяйсненні акцыі былі выкарыстаныя два дроны вытворчасці кампаніі DJI, пераабсталяваныя ў дроны-камікадзэ саматужным спосабам.

Кожны дрон нёс зарад 200 грам выбуховага рэчыва ў трацілавым эквіваленце. У якасці паражаючага элемента выкарыстаны металічныя шары з прыкладнай колькасцю 200 шт. на кожны.

Зыходзячы з апублікаваных спадарожнікавых здымкаў можна меркаваць, што маюцца два месцы пашкоджання.

Першае — пашкоджаны ключавы элемент, трохкаардынатная радыёлакацыйная станцыя, а менавіта лакатар. Другое — відаць пашкоджанне ў раёне размяшчэння абцякальніка антэны спадарожнікавай радыёлініі ў пярэдняй частцы, паблізу насавога адсека.

Наколькі гэтыя пашкоджанні могуць быць сур'ёзныя? Калі пашкоджаны лакатар, то антэну прыйдзецца мяняць цалкам з поўнай яе разборкай і дэмантажом. А акрамя антэны лакатара пад абцякальнікам павінна яшчэ знаходзіцца антэна сістэмы распазнавання «свой-чужы».

Абсталяванне такога тыпу, сцвярджае «Байпол» — дарагі адзінкавы прадукт, які вырабляецца на аснове папярэдняй замовы.

Не варта недаацэньваць і такія фактары паражэння, як уздзеянне агню і ўдарнай хвалі, якая прыводзіць да дэфармацыі альбо зрушэння элементаў лакатара.

Сталёвыя шарыкі ў ходзе выбуху павінны былі прабіцца на даволі вялікую глыбіню ў адносна тонкую абалонку корпуса самалёта і пашкодзіць праводку ды ЗВЧ-абсталяванне — РЛС і станцыю спадарожнікавай сувязі, якія размяшчаюцца, як правіла, паблізу антэн для пазбягання вялікіх страт энергіі ў ЗВЧ-хваляводах.

Акрамя таго, пад абшыўкай борта самалёта, уздоўж корпуса цягнуцца сажгутаваныя правады. І менавіта ў такім самалёце з-за наяўнасці вялікай колькасці абсталявання кабеляў рознага тыпу і прызначэння — кіламетры. Сталёвыя паражаючыя элементы маглі не толькі разарваць драты, але разам з агнём і аплавіць іх. 

Пакуль што невядома, ці давялося тушыць пажар і якой сумессю. 

Але акурат высокая тэмпература і рэакцыя на сродкі пажаратушэння таксама маглі паслужыць прычынай змены колеру крылаў і іншых элементаў, што відаць на спадарожнікавых здымках.

Калі тушэнне рабілася, то высокая імавернасць трапляння сродкаў пажаратушэння ў разбураныя месцы, а гэта прыводзіць да акіслення ўнутранай часткі ЗВЧ-хваляводаў, пакрытых металам з высокай праводнасцю, якім з'яўляецца срэбра. Высокая энергія сігналу лакацыйных станцый у месцах карозіі выклікае прагаранне гэтага пакрыцця. У выніку гэта можа выклікаць выхад са строю самой радыёлакацыйнай сістэмы.

Аднаўленне апісаных вышэй верагодных пашкоджанняў патрабуе наяўнасці не адной рамонтнай брыгады, а калектываў спецыялістаў, якія працуюць у сваіх вузкіх напрамках.

Пры гэтым патрабуецца наяўнасць рамонтных і выпрабавальных стэндаў. Зрабіць такі рамонт магчыма толькі на плошчах прадпрыемства, якое выконвала мадэрнізацыю комплексу. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
4
Кагутарый Янка/адказаць/
02.03.2023
Слухаў дзікунскага Усава на еврёрадыё: “Хутчэй за ўсё гэта украінцы зрабілі, выкарысталі байпол каб прыкрыць сябе”. Калі так, цікава, чаму украінцы пайшлі да “фсбшнага кабінету” Светы, а не да "сапраўдных" беларускіх гурткоў Вольнай Беларусі аматара спрэчак Зянона. 🤔 Усаў неяк не растлумачыў)).
0
Барадзей/адказаць/
02.03.2023
Ууу, як у лакушконаўцаў падгарае ( ці як іх там). Пічооот)
1
Агент/адказаць/
02.03.2023
Карач-Цапкала-Ялінская-Пракп'еў-Усаў..... Калі каго не ўзгадалі, то выбачайце: вас так багата ліпне на абцас, што ўжо бракуе паперы ўсіх запісваць. Няма сумневу, што нас яшчэ неаднойчы пацешаць фсбэшныя падбрэхічы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера