Знайсці
01.03.2023 / 16:261РусŁacБел

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу з нагоды сустрэчы фанатаў субкультуры «ПВК Родан»

Следчым камітэтам распачата крымінальная справа па факце «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак у Гомелі», заявіў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Сяргей Кабаковіч.

Па даных СК, 28 лютага, «паддаўшыся заклікам, апублікаваным у сацыяльных сетках», каля гандлёвага цэнтра «Сакрэт» у Гомелі сабраліся 200 маладых чалавек ва ўзросце ад 13 да 21 года розных моладзевых субкультур, у тым ліку «ПВК Родан».

СК піша, што масавае мерапрыемства было незаконным. Былі затрыманыя 200 чалавек, 183 з іх непаўналетнія.

Распачата крымінальная справа па арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Цяпер СК шукае арганізатараў масавага збору.

Чытайце таксама:

У Гомелі жорстка затрымліваюць непаўналетніх з «ПВК Родан»

«ПВК Родан» ужо ў Мінску. Плануюць сустрэчу на Каменнай Горцы

У Гомелі і Магілёве аднамомантна з’явіліся паблікі небяспечнай моладзевай субкультуры «ПВК Родан»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Bhagawan/адказаць/
01.03.2023
Dyk jakaja zbroja była ŭ padletkaŭ
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера