Знайсці
01.03.2023 / 09:365РусŁacБел

Аўтар знішчанай фрэскі ў Солах — беларускі класік Пётра Сергіевіч. Краязнавец знайшоў доказ гэтага

Касцёл Маці Божай Ружанцовай у мястэчку Солы размалёўваў беларус Пётра Сергіевіч, піша Кастусь Шыталь.

Ён прыгадвае, што пра гэта пісалі і раней, але не было дакументальных доказаў.

«Аж вось, знайшоўся. У Przeglądzie Wileńskim Nr. 15, 29.09.1934, выйшла нататка, падпісаная псеўданімам Przejezdny, у якой гаворыцца, што гэта быў Сергіевіч.

Przejezdny звяртае ўвагу на тое, што эндэцкая газета Dziennik Wileński, змясціўшы вялікі артыкул з урачыстасці, пералічыла імёны нават гаспадынь, якія рыхтавалі прыём гасцей на ўрачыстасці, але абышла маўчаннем імя мастака. Таксама быццам бы яго не ўзгадалі ані словам падчас прамоў у часе святкавання на плябаніі.

Аўтар выказвае меркаванне, што не згадвалі пра мастака таму, што ён беларус», — піша Шыталь.

Ён прыгадвае, што пра тое, што Пётра Сергіевіч працаваў у Солах, згадвае і Язэп Драздовіч у сваім дзённіку 02.07.1933: «Хацеў застаць аднаго з маіх калег-мастакоў — Пеценьку — ды, на жаль, не застаў. Недзе выехаў. У Солы на касцельную працу — святых маляваць».

«Вярнуўся з Солаў на два дні ў Вільню калега Пеця. Абодва мы рады, што спаткаліся: звадзіў мяне на вячэрні абед у мастацкую спулдзельню, што на Юраўскім. Там цэлая выстаўка абразоў і скульптур — ёсць там і маё, ды і я сам на двух Пецевых партрэтах. (Зайшлі ад радасці спаткання ў мастацкую спулдзельню, агледзелі выстаўку і зʼелі там абед)», — такі запіс у дзённіку 11.07.1933.

Учора стала вядома, што ў касцёле Маці Божай Ружанцовай у мястэчку Солы замалявалі роспіс, на якім была Варшаўская бітва 1920 года. 

Чытайце таксама:

Пра што маўчаў Пётра Сергіевіч 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
Толик/адказаць/
01.03.2023
У автора карта поляка есть?
4
Беня /адказаць/
01.03.2023
А что, это уже "за поляками"?
0
Кастусь Шыталь /адказаць/
01.03.2023
Толик, у аўтара артыкула ў "Przeglądzie Wileńskim", якім быў хутчэй за ўсё кс. Уладыслаў Талочка, карты паляка на было, бо ў 1934 годзе такіх дакументаў не выдавалі. У мяне карты паляка няма, хоць дзед мой запісаны ў дакументах палякам, а я польскую мову ведаю. Але я - беларус, таму па дакумент, "który służy dowidem przynależności do Narodu Polskiego", не звяртаўся.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031