Знайсці
28.02.2023 / 19:415РусŁacБел

Гродзенская міліцыя ліквідавала каля памежнага пункту пропуску «Прывалка» стаянку ровараў

Гродзенская міліцыя зрэзала замкі з ровараў каля пункта пропуску «Прывалка» і вывезла іх, піша autogrodno.by. 



Фота ілюстрацыйнае

Ровары на мяжы пакідалі тыя, хто хацеў хутка перабрацца ў Польшчу, мінаючы аўтамабільную чаргу. Многія ровары належаць дальнабойшчыкам.

Ва УУС Гродна журналістам сказалі, што ўсе ровары вывезлі ў бюро знаходак АУС райвыканкама:

«Ровары з-пад пункта пропуску «Прывалка» перамясцілі арганізавана ў сувязі з тым, што многія з іх знаходзіліся ўздоўж дарогі ўжо доўгі час. Можна сказаць, кінулі. Уласнікі ровараў могуць звярнуцца на пазначаны адрас і забраць сваю маёмасць назад. Цяпер сваіх уладальнікаў чакаюць каля трох дзясяткаў ровараў».

Для доказу міліцыянты рэкамендуюць мець пры сабе фота ўладальніка з роварам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
29
Ха-ха
15
Ого
5
Сумна
6
Абуральна
27
28.02.2023
видимо четкие пацаны ушли через привалку.....
1
Woodoo Cult /адказаць/
01.03.2023
А где видно, что милицыя? На фото какой-то гопник срезает замок с велосипеда.
0
Рэдактар /адказаць/
01.03.2023
Woodoo Cult , чытай уважліва "Фота ілюстрацыйнае"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера