Знайсці
04.03.2023 / 22:5634РусŁacБел

У інтэрнэце апублікавалі відэа, як камандуючы расійскай групоўкай у Беларусі танцуе аголены. Інтрыга — для каго

Апошнімі днямі ў інтэрнэт злілі адразу некалькі порцый кампрамату на расійскага высокапастаўленага генерала Аляксандра Матоўнікава, які камандуе цяпер расійскімі войскамі ў Беларусі. Спачатку ў сеціва злілі відэа, дзе генерал танцуе аголены, а пазней — яго перапіску з «палюбоўнікам».

Аляксандр Матоўнікаў з Уладзімірам Пуціным

Напярэдадні ў сеціве з'явілася відэа, на якім Аляксандр Матоўнікаў танчыць эратычны танец. Адбылося гэта праз дзень пасля таго, як на аэрадроме ў Мачулішчах адбылася дыверсія супраць расійскага вайсковага самалёта.

На гэтым хакеры не спыніліся і злілі ліставанне генерала з нібыта «палюбоўнікам». Кадрамі перапіскі падзяліліся аўтары тэлеграм-канала «Шукай сваіх».

Новы кампрамат на намесніка кіраўніка Сухапутных войскаў РФ з'явіўся праз усяго пару гадзін пасля рэзананснага відэа. І гэта выглядае ўжо на свядомую кампанію супраць генерала, пакуль толькі незразумела, кім арганізаваную.

Крыніца паведамляе, што перапіску з «палюбоўнікам» Матоўнікаў вёў на сваёй старонцы ў інстаграме. Яна датуецца 14 лютага — Днём святога Валянціна. Хоць нельга выключаць, што старонку генерала проста ўзламалі.

Пазней у расійскіх шавіністычных тэлеграм-каналах з'явіліся публікацыі, што пікантнае відэа з генералам праўдзівае, але танцаваў ён для жонкі і ёй высылаў відэа.

«Акрамя Зоркі Героя Расеі, у генерала Матоўнікава яшчэ шмат баявых і дзяржаўных узнагарод. Ёсць павага падначаленых і мэта. А гэтага больш чым дастаткова для генерала ваюючай арміі. Нават калі ён часам успамінае пра сваю сям'ю і здымае пікантныя відэа для сваёй жонкі. Кожны мае права на асабістае жыццё і таямніцу перапіскі», — піша канал Рыбар.

Аляксандр Матоўнікаў нарадзіўся ў 1965 годзе ў Маскве. З 2020 года ён намеснік начальніка Сухапутных войскаў РФ, а цяпер узначальвае расійскія войскі на тэрыторыі Беларусі. Быў двойчы жанаты, і ў яго трое дзяцей. Некаторы час жыў у доме Ахмата Кадырава, а цяпер цесна сябруе з Рамзанам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
02.03.2023
Отче Ваш, если вам все еще интересно мнение моего мужа, то вот что он по поводу этого херенала..ой. т.е. хенерала сказал - ну все
теперь его должны сослать как миниум в Хаты-Масиськи округ
2
Andrzejzkrezów/адказаць/
04.03.2023
У меня версия, что он танцевал для той эскортницы из ГУРА, что медаль получила
2
экскортница - все ж лучше экскортника?/адказаць/
05.03.2023
Andrzejzkrezów, ага-ага
давайти - продолжайти обелять необеляемое. мужская солидарность - понимаю чо 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера