Знайсці
28.02.2023 / 21:5313РусŁacБел

«Да вайны пра беларусаў слова кепскага не казаў». Родныя вайскоўца з ТРА, загінулага на ўкраінска-беларускай мяжы, расказалі дэталі

33-гадовы баец украінскай тэрытарыяльнай абароны Сяргей Панасюк загінуў 25 лютага падчас выканання баявога задання. Трагедыя адбылася на назіральным посце ўкраінска-беларускай мяжы. Родныя вайскоўца лічаць, што яго забілі стрэлам з беларускага боку, хоць украінскія ўлады такой версіі не агучваюць.

Сяргей Панасюк. Фота: з сямейнага альбому

Паводле афіцыйных каментароў, Сяргей Панасюк загінуў у выніку перастрэлкі. Распачатая крымінальная справа па артыкуле аб наўмысным забойстве.

«Дакладна вядома, што стрэлы рабіліся не з боку Беларусі. Дэталі будуць высветленыя падчас дасудовага следства, якое працягваецца», — гаворыць інспектар сектара камунікацыі Нацпаліцыі Валынскай вобласці Марына Балдзіч.

Родзічы Сяргея лічаць, што ўлада не хоча тлумачыць, як ён мог загінуць.

Раней ім казалі, што Сяргей трапіў пад абстрэл, які вёўся з беларускага боку, і што, нібыта, схоплены нелегал. Цяпер гэтую інфармацыю абвяргаюць.

Сяргей Панасюк. Фота: з сямейнага альбому

Па іх словах, з дакументаў, выдадзеных па смерці Сяргея, гаворыцца, што падчас перастрэлкі ён быў паранены ў бок і кулю было цяжка знайсці ў целе.

Сяргей Панасюк з 2014 па 2015 год удзельнічаў у Антытэрарыстычнай аперацыі на Луганшчыне і Данеччыне. З 2020 па 2021 гады служыў па кантракце, а 26 лютага 2022-га яго прызвалі ва Узброеныя сілы Украіны.

Сяргей быў малодшым сяржантам і камандзірам аддзялення. Меў 7 баявых узнагародаў.

Узнагароды Сяргея Панасюка. Фота: з сямейнага альбому 

«Сяргей пайшоў на вайну, бо ў яго было добрае сэрца. Ён ведаў, што нас трэба абараняць. Гэта быў той чалавек, пра якога кажуць: адзін на мільён. Ён прыклад мужа, бацькі, сына, Прыклад для ўсіх нас. І гэта не проста словы», — кажа яго сястра.

Апошні раз родзічы бачыліся з Сяргеем незадоўга да яго гібелі, калі той прыязджаў у адпачынак. У яго засталося двое дзяцей. З жонкаю быў разведзены. Паміж службай у войску працаваў у краме тэлефонаў.

Сяргей жыў і загінуў на Валыні, якая мяжуе з Беларуссю. Родзічы кажуць, што ён да вайны ніколі не казаў нічога кепскага пра беларусаў. 

«У нас ёсць сваякі ў Беларусі, але мы не падтрымліваем з імі сувязі, — кажа Сяргеева сястра. — Падчас вайны нашыя погляды з імі разышліся. Спадзяюся, што пасля смерці брата яны ўсё пераасэнсуюць. Бог ім суддзя».

Родзіч Сяргея, які назваўся Максімам, адзначае, што з вайной стаўленне да беларусаў змянілася. 

«Ён казаў, што беларусы ўкраінцам больш не браты, — расказвае мужчына. — Сяргей не разумеў, чаму беларусы падтрымліваюць рускіх, а не выступаюць за праўду і нас. Калі б не вайна, ён бы жыў».

Сяргея Панасюка пахавалі 26 лютага на могілках роднага яму сяла Сільцэ. Праводзіць яго ў апошні шлях прыйшлі ўсе аднавяскоўцы, а таксама прыехалі ягоныя аднапалчане.

Пахаванне Сяргея Панасюка. Фота: Ратнаўская сельская рада

«Сваёй дабрынёй, шчырасцю, сваім далікатным характарам ён заслужыў месца ў валадарстве Нябесным, — гаворыць пра Сяргея аднавяскоўка. — Ён аддаў сваё жыццё за нас, цяпер мы можам толькі маліцца за яго і памятаць пра яго».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Я даў яму паслухаць перахоп размоў расійскіх вайскоўцаў. Ён збялеў, потым стаў чырвоным». Кіраўнік украінскіх памежнікаў распавёў пра апошнюю сустрэчу з Лапо

Свіння і парася. Вось чаму пры любых перамовах Захаду з Масквой пытанне нелегітымнасці мінскага кіраўніцтва будзе пастаўлена рубам

У Варшаве пахавалі Эдуарда Лобава, які загінуў ва Украіне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
77
Абуральна
9
0
Мой кут/адказаць/
01.03.2023
З 2014 на баку Украіны. Масковія мой вораг. Крым Украіна, пуцін пуйло. Падтрымліваў Украіну ў вайне з Масковіяй і жадаў вызвалення ад маскоўскай каросты нават больш чым многія украінцы якія думалі што "няусе так адназначна", "можа проста трэ перастаць страляць". Да, я беларус, хаця мяне могуць запісаць у нацыяналісты, я такім не быў, агрэсія Масковіі супраць Украіны ў 2014 мяне зрабіла такім, 2020 і 2022 тым больш. Масковія і лукашызм вораг як народа Украіны, так і народа Беларуси. Жаўнера які загінуў шкода, як і ўсх загінулых украінцаў. Каб не пуцін з лукою каб не Масковія з яе вайною, то ён бы жыў як і тысячы іншых украінцаў. Жадаю свабоды і перамогі як Украіне, так і маёй роднай Беларусі.
0
Казік/адказаць/
04.03.2023
Максим Дизайнер, па сваім мірным страляюць, бо адказнасці няма. А страляць у іншаземца яны засцуць
0
Казік/адказаць/
04.03.2023
не такі як ёсць, ну так улады ж кажуць, што не з боку Беларусі стрэлы. А але ў украінцаў заўсёды сваё меркаванне. “Лыжкі знайшліся, а асадачак застаўся”. Украіне зычу перамогі, а ўкраінцам больш цвярозага розуму
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930