Знайсці
28.02.2023 / 17:586РусŁacБел

«Набраў 10-12 кг, апух, заплыў». Былы футбаліст Арцём Мілеўскі пасля пачатку вайны ўпаў у дэпрэсію

Вядомы ўкраінскі футбаліст беларускага паходжання Арцём Мілеўскі афіцыйна завяршыў кар'еру ў 2021 годзе, пасля таго вёў актыўнае свецкае жыццё: вёў інстаграм, здымаў відэа для свайго ютуб-канала «Міля», удзельнічаў у розных шоу. З пачаткам вайны гэта ўсё стала неактуальным, а ў новых рэаліях былы гулец сябе пакуль не знайшоў, піша «Трыбуна».

Падобна, у былога футбаліста пачалася дэпрэсія праз вайну. Пра гэта нядаўна выказалі здагадку ўкраінскія журналісты Сяргей Балотнікаў і Андрэй Сенькіў у адным з выпускаў KDK.

«Ён цяпер знаходзіцца ў Кіеве і працягвае адпачываць. Я так разумею, што яго псіхалагічна падбіла вайна. Ён нічога не хоча, закінуў блог — там з пачатку вайны нічога не выходзіць. Ездзіць на вайну, валанцёрыць, рабіць рухі ён не хоча, гуляць за ветэранаў або праводзіць нейкія дабрачынныя матчы ён не хоча, вучыцца на трэнера ці менеджара таксама не хоча. Гэта ўвогуле не яго.

Не ведаю, ці ёсць у яго рэальная дэпрэсія, але мне падаецца, у яго прафесійная дэпрэсія. Ён не можа сябе рэалізаваць у такіх умовах», — сказаў Балотнікаў.

Сенькіў сустрэў Мілеўскага ў адным з бараў Кіева і адзначае змены ў знешнасці былога футбаліста:

«Выглядаў ён не так, як раней. Відаць, што набраў кілаграмаў 10-12, апух, заплыў. Ён, відаць, меў схільнасць да лішняй вагі», — сказаў журналіст.

Мілеўскага параўноўваюць з яго сябрам Аляксандрам Аліевым. Пасля 24 лютага гэты ўраджэнец расійскага Хабараўска перажыў каласальную трансфармацыю і змог усіх здзівіць актыўнай пазіцыяй. Як кажуць, ён ужо змог перабудаваць сваё жыццё пасля завяршэння кар'еры гульца, а вось Мілеўскі пакуль не.

«Калі пачалася вайна, Аліеў быў поўнасцю адаптаваны да жыцця пасля футбола. Ён знаходзіўся побач з пісьменнымі людзьмі і разумеў, што будзе абараняць краіну. Ён цяпер знаходзіцца ў шэрагах Узброеных сіл Украіны, працуе.

У Арцёма сітуацыя зусім іншая, бо ён толькі адыходзіў ад завяршэння кар'еры. Гэта вельмі цяжкі працэс, калі чалавек знаходзіцца ў пошуку сябе. Пачалася вайна — і гэта яшчэ больш зацягнула ў дэпрэсіўны стан, з якога ён, як я бачу, яшчэ не выйшаў. Мілеўскага, на маю думку, трэба паспрабаваць неяк падтрымаць і інтэграваць у жыццё…

Я з ім размаўляў. На яго моцна паўплывала вайна, калі ён убачыў, як бамяць, як паміраюць людзі. Ён кажа: «Я не разумею, навошта гэта ўсё робіцца».

Хачу, каб усе зразумелі, што ён вельмі глыбока прасякнуўся ўсімі падзеямі і яму не абыякава», — распавёў украінскі каментатар і аўтар ютуб-канала «Бамбардзір» Раман Бебех.

Апошняе на гэты момант інтэрв'ю Мілеўскі даў у траўні мінулага года каналу «Футбол», якога больш не існуе. Там ён прызнаўся, што страціў жаданне гуляць у футбол, а заадно адзначыў падтрымку Аліева.

«Саша клікаў мяне ў тэрабарону. Але я не магу страляць у людзей. Хто б яны ні былі — Ізраіль там, не ведаю, Расія. Яны, вядома, кончаныя. Тое, што яны нарабілі… Я не буду ні ў каго страляць. У Сані свой выбар і свой шлях. Я дапамагаю па-іншаму.

То разгружаем што-небудзь, то кефір, хлеб камусьці прынясём на ахову. Хто чым. У кожнага свой выбар. І кожны дапамагае па-свойму. Так, можа, Саша быў і пакрыўджаны. Але мы ўсё роўна разам, мы жывыя», — сказаў Мілеўскі.

Украінскай «Трыбуне» не ўдалося звязацца з Мілеўскім — ён не адказаў на званкі і паведамленні. Зрэшты, нядаўна інстаграм Арцёма ажыў — упершыню з 5 чэрвеня 2022 года ён запосціў відэа пра свой год у фота.

«365 days, з mnogimi poznakomilsia za etot god, vsem jmu ruku!!! vsem respect!!! bravo Ukraine!!», — дадаў подпіс Арцём у сваім фірмовым стылі.

Магчыма, гэта сігнал, што Мілеўскі выходзіць з крызісу і пераадолеў свае ментальныя праблемы. Але гэта не дакладна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Кутюрье/адказаць/
28.02.2023
Кепочка клёвая, от Бандеры... :)
3
Мачулищи ;) /адказаць/
28.02.2023
Ща к глебу приедет , найдет себя в жизни … в жизни придворного холуя-ябатьки
2
Ноўнэйм /адказаць/
01.03.2023
Чаму НН піша пра нейкага футбаліста? Я нават не ведаю, ён украінец ці беларус? Мо ён нечым такім гэтакім адзначыўся?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829