Знайсці
27.02.2023 / 11:212РусŁacБел

Знайшлі беларуску, якую змыла хваляй у грузінскім Кабулеці

З 22 лютага ў горадзе Кабулеці, што знаходзіцца пад Батумі, шукалі беларуску Ірыну Слюсар, якую змыла хваляй у мора. Раніцай 27 лютага дзяўчыну знайшлі мёртвай.

Фота: фэйсбук Ірыны Слюсар

Ірына Слюсар была саўладальніцай тэатра «Лось і светлячок», што працуе ў Тбілісі. У другой палове лютага дзяўчына прыехала ў Кабулеці, каб вывучыць умовы ў горадзе перад магчымым пераездам туды і трохі пабавіць там час.

22 лютага каля 17 гадзін Ірына з сяброўкай і сабакам шпацыравалі па беразе мора. У месцы, дзе ў мора ўпадае рака Кінтрышы, сабаку змыла хваляй, і дзяўчаты кінуліся яго ратаваць. Сяброўка Ірыны здолела выбрацца з вады і выйсці да людзей, якія выклікалі ёй хуткую, пра саму ж Ірыну нічога не было вядома.

Пошукі беларускі аб’ядналі шмат валанцёраў розных нацыянальнасцей, у тым ліку беларусаў, украінцаў, рускіх. Але цуда не здарылася: раніцай 27 лютага ў чаце валанцёраў з’явілася паведамленне, што дзяўчыну знайшлі загінулай. Валанцёры не раскрываюць падрабязнасці.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Яе сяброўку выкінула на бераг». Як у грузінскім Кабулеці шукаюць зніклую беларуску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
70
Абуральна
3
0
Максим Дизайнер/адказаць/
27.02.2023
Царствие небесное тебе, бедная девочка.
1
Freddy /адказаць/
28.02.2023
У месцы, дзе ў мора ўпадае рака Кінтрышы, сабаку змыла хваляй, і дзяўчаты кінуліся яго ратаваць. Сяброўка Ірыны здолела выбрацца з вады і выйсці да людзей, якія выклікалі ёй хуткую, пра саму ж Ірыну нічога не было вядома.

Аналогичная ситуация произошла в Америке, когда на собаку прогуливающуюся с дамой напал крокодил. Дама пыталась спасти собаку, крокодил убил даму сабака убежала..

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031