Знайсці
26.02.2023 / 21:066РусŁacБел

Падрыў расійскага самалёта на аэрадроме ў Мачулішчах ажыццявілі беларусы — Азараў

Кіраўнік Bypol Аляксандр Азараў пацвердзіў «Нашай Ніве», што да дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах датычныя беларускія падпольшчыкі.

Аэрадром Мачулішчы. Фота: Мінабароны

Раней «Байпол» паведаміў, што вельмі каштоўны расійскі самалёт дальняй разведкі самалёт ДРЛВ А-50 быў падарваны ў двух месцах. У выніку двух выбухаў пацярпелі пярэдняя і цэнтральная часткі самалёта, пашкоджаная авіёніка і радыёлакацыйная антэна.

Усяго такіх самалётаў у Расіі, сапраўдных і няспраўных, дзевяць. ДРЛВ А-50 выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне.

Ілюстрацыя: тэлеграм-канал «Байпола»

Нагадаем, ранкам каля 9-й раніцы на аэрадроме «Мачулішчы» былі чутныя два выбухі. Пасля гэтага там назіраецца актыўнасць сілавікоў. Аўтамабілістаў у ваколіцах спынялі, каб праверыць. Мачулішчы нейкі час патруляваў верталёт.

Здарэнне пацвердзіў і расійскі ваенкар і прапагандыст Сямён Пегаў (WarGonzo).

«Хутчэй за ўсё гаворка ідзе аб нападах беспілотнікаў на ваенную інфраструктуру, на якой могуць быць разгорнутыя ў тым ліку аб'екты расійскіх ПКС. Крыніцы параўноўваюць гэтую атаку з інцыдэнтамі ў Саратаве», — заяўляе ён.

А-50 — гэта вельмі каштоўны самалёт, ён ажыццяўляе дальнюю разведку. Усяго, спраўных і няспраўных, такіх самалётаў у Расіі дзевяць. Кошт аднаго такога самалёта — 330 мільёнаў даляраў.

Калі вы ведаеце больш пра тое, што здарылася на аэрадроме Мачулішчы, які выкарыстоўваюць расійскія войскі, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў тэлеграм, на [email protected] ці [email protected].

Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Чытайце падрабязней:

«Байпол»: Самалёт ДРЛВ А-50 быў падарваны ў двух месцах, яны паказаныя на фота

Гаюн: На аэрадроме Мачулішчы мог быць пашкоджаны мегакаштоўны расійскі самалёт А-50. З чата Мачулішчаў выдалілі ўсе паведамленні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
49
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
4
2
Anatol Starkou/адказаць/
27.02.2023
Калі гэта дзейства мела месца быць, то кажа аб тым, што ў бчб беларусаў з'явілася сувязь з касмічнымі спутнікамі ці то прыватнымі, ці то нейкімі не сваімі. Калі гэта дзейства мела быць, то чамусьці бчб беларусаў цікавіў больш расійскі самалёт, чым Дразды.
Калі гэта дзейства мела месца быць, то яно вельмі падобна на нядаўні налёт украінсксіх беспіотнікаў на расейскі аэрадром унутры Расіі. 

27.02.2023
Anatol Starkou, ваш автомобиль, гаджет и тд имеет связь со спутниками - означает ли это, что действо также подобно на то, что происходило на рос. аэродроме?
1
Anatol Starkou/адказаць/
27.02.2023
гы, які разумны. адразу ясна, што бчб.

мой аўто не звязаны з ваеннымі спутнікамі-шпіёнамі. ні з маімі прыватнымі, ні з замежнымі не маімі. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера