Знайсці
26.02.2023 / 08:5716РусŁacБел

Вальфовіч пра народнае апалчэнне: Ім выдадуць стралковую зброю, якая будзе захоўвацца пры іх

Старшыня Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч у эфіры «Беларусь 1» расказаў, як, на думку кіраўніцтва лукашэнкаўскага рэжыму, мае будавацца народнае апалчэнне, якое на гэтым тыдні абмяркоўвалі з удзелам Лукашэнкі.

Аляксандр Вальфовіч

Паводле Вальфовіча, фармаваць народнае апалчэнне будуць мясцовыя органы ўлады, а кіраваць яго атрадамі — аддзяленні ўнутраных спраў. Задачы апалчэння ў выпадку ваеннага становішча — «абарона парадку, барацьба з бандытызмам і марадзёрствам, дыверсійна-разведвальнымі групамі».

Можна меркаваць, што ў апалчэнне, калі да яго фармавання справа сапраўды дойдзе, будуць набіраць самых правераных прыхільнікаў рэжыму, бо ім мяркуецца аказваць надта вялікі давер:

«Ім будзе выдадзеная стралковая зброя. Зброя будзе захоўвацца пры іх. Жыць яны будуць і харчавацца дома», — сказаў Вальфовіч.

Прымаць рашэнне аб тым, каго браць у народнае апалчэнне, будуць кіраўнікі мясцовай улады: старшыні абласных, раённых выканкамаў і гэтак далей. У іх будзе «шырокае поле магчымасцяў» у прыняцці рашэння аб тым, ці можна выдаваць чалавеку зброю.

«Будуць вывучаныя катэгорыі грамадзян», — абяцае кіраўнік лукашэнкаўскай Рады бяспекі.

Паводле яго, у гэтае апалчэнне будуць браць і жанчын, калі яны будуць адпавядаць патрабаванням.

Звальняцца з працы для нясення службы ў апалчэнні не будзе патрэбна, але па рашэнні мясцовага кіраўніка апалчэнцы будуць на нейкі час вызваляцца ад працы для выканання абавязкаў у дружынах. Заробак пры гэтым будзе захоўвацца.

Пры гэтым служба ў апалчэнні не вызваляе грамадзяніна ад вайсковай службы: пры неабходнасці тыя, хто да яе прыдатны, могуць быць мабілізаваныя і ў войска.

Чытайце таксама:

У народнае апалчэнне могуць увайсці да 150 тысяч чалавек

Лукашэнка абмяркоўвае закон пра народнае апалчэнне

Вальфовіч анансаваў змены ў Канцэпцыі нацбяспекі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
26.02.2023
Вольфовіч - родился 28 июня 1967 года в Казани в семье военнослужащего. Отец — Григорий Александрович Вольфович, подполковник в отставке. в 1988 році закінчив Московське вище загальновійськове командне училище, потім служив на різних командних посадах.

.

Будзе вырашаць яшчэ як жыць беларусам
26.02.2023
Не ополченец, но с оружием, Не будзе такога ніколі, яны ссуцца народу даць зброю.

Казкі для дурняў.

Няма надзейнага механізму адрозніць сваіх ад свядомых і няма механізму таго шта "сваі" (алкашы) не прафукаюць зброю 
0
Белые и чёрные гвельфы/адказаць/
26.02.2023
Гражданка, здравствуй и живи!

Волчицей неуёмно пожирая

Корытных, декорытных без числа..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера