Знайсці
25.02.2023 / 14:486РусŁacБел

У гульні Atomic Heart спявае Palina

Гульня Atomic Heart выйшла ў свет 21 лютага. Дзеянне ў ёй адбываецца ў альтэрнатыўным СССР, у якім краіна выйшла на масавую вытворчасць робатаў — яны абслугоўваюць насельніцтва. 

Atomic Heart выбілася ў топы Steam (платформа для гульцоў і распрацоўшчыкаў).

Гульня распрацавана расійскай студыяй Mundfish. Яна была заснавана ў 2016 годзе Робертам Багратуні, Яўгеніяй Седавой і Арцёмам Галеевым. Сама кампанія знаходзіцца на Кіпры. 

28-гадовая Palina — яе сапраўднае імя Паліна Паланейчык — спявачка, якая звярнула на сябе ўвагу ў 2015 годзе песняй «Як ты». Гэта адно з самых заўважных абліччаў беларускай музыкі.

Вось фрагмент, на якім гучыць спявачка Паліна, і яе перапеў калыханкі:

Імя спявачкі згадваецца ў цітрах.

Галоўным героем гульні з'яўляецца маёр Сяргей Нячаеў — агент савецкай разведкі пад псеўданімам П-3, які прыбыў на прадпрыемства па вытворчасці робатаў пад кодавай назвай «3826». 

Скрын відэагульні

Па невядомай прычыне робаты на аб'екце выйшлі са строю і напалі на персанал, а затым захапілі «3826». Зараз маёру Нячаеву трэба будзе не толькі вырашыць сітуацыю і спыніць робатаў, але і высветліць прычыну здарэння. 

Скрын відэагульні

Гульня ўключае ў сябе бітвы з відам ад першай асобы, на працягу гульні персанаж можа знаходзіць і канструяваць разнастайную зброю. 

Распрацоўка Atomic Heart была спалучана з цяжкасцямі: супрацоўнікі студыі скардзіліся на ўмовы працы, дата рэліза неаднаразова пераносілася, а некаторыя і заклікалі байкатаваць гульню на фоне ўварвання Расіі ва Украіну з-за магчымай сувязі кіраўнікоў Mundfish з расійскай уладай.

Аднак пасля свайго выхаду праект атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі.

Чытайце таксама: 

Гульня Hogwarts Legacy пра свет Гары Потэра б'е рэкорды

Кінакампанія Warner Bros.: Інфармацыя пра пачатак працы над новым фільмам пра Гары Потэра — хлуслівая

«Фабельманы»: аўтабіяграфічная стужка Спілберга, адна з самых кранальных у яго кар'еры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
5
26.02.2023
Шкада, што Palina ў гэта ўляпалася.
26.02.2023
Ня дай, Божа, настолькі згаладацца. 
0
Звёздочка/адказаць/
13.03.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930