Знайсці
20.02.2023 / 21:3911РусŁacБел

Foreign Policy пра каліноўцаў: Сёння яны ваююць за Украіну, але спадзяюцца заўтра вярнуцца дадому і зрынуць Лукашэнку

Пра сваё знаёмства з байцамі беларускага палка Каліноўскага распавядае кіеўскі журналіст Foreign Policy Сэм Скоў.

Байцы-добраахвотнікі ва Украіне. Фота тэлеграм-канала BelWarrior

Аўтар прыводзіць гісторыі асобных удзельнікаў палка. Сярод іх былы 30-гадовы IT-спецыяліст, 21-гадовы хлопец, які хаваўся ад прызыву, 57-гадовы былы электрык, які ніколі не служыў у войску, графічны дызайнер, які быў у штабе апазіцыйнага палітыка, а таксама актывісты апазіцыі.

Гэтыя гісторыі разлічаныя на замежнага чытача. Аўтар нагадвае пра асаблівасці палітычнай сітуацыі на Беларусі. Ён адзначае, што, як ні парадаксальна, але менавіта параноя Лукашэнкі адносна ўнутранай апазіцыі спрыяе вярбоўцы беларусаў у полк. Полк, паводле замежнага журналіста, з'яўляецца пунктам збору беларусаў-дысідэнтаў.

Пры гэтым асноўная каштоўнасць палка перш за ўсё сімвалічная. Байцы лічаць, што сваёй прысутнасцю яны паказваюць украінцам, што не ўсе беларусы падтрымліваюць вайну Расіі.

Яны выдатна разумеюць, што, акрамя небяспекі загінуць на полі бою, яны не могуць бяспечна вярнуцца дадому, бо вяртанне азначала бы працяглы турэмны тэрмін за знаходжанне ў палку.

Байцы мараць пра вызваленне Беларусі. Пры гэтым яны рэалістычна ацэньваюць свае шанцы.

«Палку давядзецца прайсці яшчэ доўгі шлях, пакуль ён не будзе гатовы да барацьбы з беларускай дзяржавай», заўважае ў канцы аўтар артыкула.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
50
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
3
Марныя.../адказаць/
21.02.2023
Крое, не дай Бог пойдзе з поўначы!!!! Кіеў не вытрымае такога ціску.
9
Эўропа гніе/адказаць/
21.02.2023
Mafkees , разумееце, што ў вялікай Эўропы няма чым узбройваць сваіх жаўнераў, не кажучы пра вашых. Гадамі грошы укладалі ў шрэт і гей парады, турбаваліся пра пытанні з ватэр клазетамі для хлопцадзевачак, а сотню дадатковыхтанкаў збудаваць не здужалі, цяпер эўрапейцы заплоцяць за свой інфантылізм.
21.02.2023
Сымон, мы ў нутры Беларусі нешта робiм? Гэта ж класічны самападман. Мы так спалохаліся, што нават сын за бацьку, бацька за сына не выйдзе. Пакуль самі пра сябе не скажам праўду, нічога не будзе.

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031