Знайсці
20.02.2023 / 21:569РусŁacБел

Сярод вагнераўцаў, якія катавалі і забілі кувалдай сірыйца на камеру ў 2017-м, былі два беларусы

Адзін з іх быў у складзе той самай групы наймітаў, якіх затрымліваў КДБ падчас выбарчай кампаніі 2020 года. 

Фота: групавы фотаздымак з месца расправы, выданне «Новая газета»

Сталі вядомыя імёны наймітаў ПВК «Вагнер», якія ў 2017 годзе з выкарыстаннем кувалды замучалі, забілі і расчлянілі жыхара Сірыі, зняўшы гэта на некалькі камер і затым выклаўшы гэтыя відэа ў інтэрнэт. Сярод галаварэзаў аказаліся два грамадзяніна Беларусі.

Пра гэта 20 лютага паведаміў расследніцкі цэнтр «Досье», які сумесна з выданнямі Die Welt, Insider, Paris Match і Arte атрымаў доступ да ўнутранай дакументацыі ПВК «Вагнер» і ўстанавіў асобы гэтых наймітаў.

Адзначаецца, што некаторыя з іх ужо мёртвыя, але астатнія жывуць на волі ў Расіі (ці ў Беларусі), займаючыся звычайнай дзейнасцю альбо працягваючы працаваць на «Вагнер».

«Сярод саўдзельнікаў расправы ў тым ліку ёсць двое былых супрацоўнікаў МУС РФ, дробны крымінальнік, казак-манархіст, ураджэнцы Беларусі і памочнік дэпутата ад КПРФ. Усе яны ўваходзілі ў 4-ю штурмавую роту ПВК «Вагнер». 

«Забойства сірыйца было зроблена наўмысна і на загад начальства. Аднак пасля траплення відэа ў сетку «Вагнер» пачаў праводзіць унутранае расследаванне ўцечкі, а расійскае кіраўніцтва і следчы камітэт не завялі ніякіх крымінальных спраў, назваўшы злітыя відэа несапраўднымі», — напісана ў апублікаваным расследаванні цэнтра «Досье».

Больш падрабязную інфармацыю пра ўдзельнікаў пакарання можна атрымаць ​​па гэтай спасылцы. Мы ж падрабязней разгледзім толькі ўраджэнцаў Беларусі.

Будзько Мікалай Віктаравіч

Фота: Цэнтр «Досье»

Мікалай Будзько нарадзіўся ў Горках у 1975 годзе. З 1993 па 1994 год ён праходзіў тэрміновую службу ў беларускай арміі і стаў намеснікам камандзіра ўзвода ПДВ (цяперашнія Сілы спецыяльных аперацый). Затым пераехаў у Расію, атрымаў там грамадзянства і ўладкаваўся ў расійскі АМАП.

Далейшы яго паслужны спіс быў такім: дзве баявыя камандзіроўкі ў Дагестан і Чачню, служба ў французскім Замежным легіёне, праца ў расійскім ПВК Moran Security Group і потым ужо з 2015 года служба па кантракце ў «Вагнеры», дзе ён становіцца камандзірам 4-й штурмавой роты, якая і здзейсніла злачынства ў Сірыі.

«Як высветлілася, менавіта ён аддаваў загад аб жорсткім забойстве сірыйца ў 2017 годзе. Больш за тое, да яго ад падначаленых паступалі знятыя матэрыялы пакарання, якія ён потым у якасці справаздачы аб праведзенай працы адпраўляў далей вышэйстаячаму камандаванню», — сказана ў расследаванні.

Згодна з атрыманай інфармацыяй, за гэтае злачынства Будзько не быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Наадварот, ён працягнуў працаваць у ПВК «Вагнер» у якасці камандзіра ўсё той жа 4-й штурмавой роты, выконваючы розныя заданні ў Афрыцы і Сірыі.

Бакуновіч Андрэй Пятровіч

Фота: Цэнтр «Досье»

У расследаванні адзначаецца, што Андрэй Бакуновіч таксама мае падвойнае грамадзянства Беларусі і Расіі. Сам ён нарадзіўся ў Калінкавічах, але потым жыў ў Цюменскай вобласці Расіі.

Ён у шэрагах вагнераўцаў удзельнічаў у баявых дзеяннях ва Украіне ў 2014-2017 гадах на баку непрызнанай «ДНР», а затым працягнуў працаваць наймітам, але ўжо па-за ПВК «Вагнер».

«Ягоны далейшы лёс аказаўся пераплецены з выбарамі 2020 года ў Беларусі, бо ён быў у складзе тых самых расійскіх наймітаў, якіх летам таго ж года арыштавала КДБ у санаторыі «Беларусачка». Вагнераўцаў тады абвінавацілі ў спробах дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне перад выбарамі, а затым праз пэўны час выпусцілі», — паведамляе цэнтр «Досье».

Аднак з 33 наймітаў толькі 32 вярнуліся назад у Расію, і сярод іх не было Бакуновіча.

Мяркуецца, што ён застаўся ў Беларусі, бо на той момант Бакуновіч ужо жыў са сваёй сям'ёй у Калінкавічах працяглы час. Але далейшы яго лёс невядомы.

Чытайце яшчэ:

Вызвалены з палону баец УСУ: Нас у СІЗА везлі праз тэрыторыю Беларусі

Групоўка Вагнера страціла ва Украіне больш за 30 тысяч чалавек забітымі і параненымі — CNN 

Першая частка ўкраінскіх вайскоўцаў прайшла падрыхтоўку на базе ЗША ў Германіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
8
Сумна
3
Абуральна
72
2
Максим Дизайнер/адказаць/
21.02.2023
Надо мной также 30 лет в Минске издевались, угадайте национальность кто. Пару раз тоже избивали, не на митингах. Поэтому я не удивлен.
1
не такі як ёсць/адказаць/
21.02.2023
Реалистка, Будзько - гэта такое тыповае беларускае прозвішча, а Каліноўскі - 100 адсоткавы украінец. Насамрэч, факт нараджэння на тэрыторыі Беларусі а тым больш у часы Радзянскага звязу не робіць чалавека беларусам. Беларусвў няшмат, далёка не 10 мільёнаў. А што тычыцца гэтага боўдзіла, глядзіце яго біяграфію - сапраўдны рускі
0
Реалистка/адказаць/
21.02.2023
не такі як ёсць, извините, всё равно не понимаю😳 это Бакунович украинец? Это вроде не украинская фамилия... Будько вроде как украинская... я не очень разбираюсь в этих фамилиях🥵
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930