Знайсці
20.02.2023 / 14:2213РусŁacБел

У народнае апалчэнне могуць увайсці да 150 тысяч чалавек

Асноўнай задачай народнага апалчэння стане абарона сваёй мясцовасці і забеспячэнне правапарадку сумесна з міліцыяй. Пра гэта распавёў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін.

Фота: БелТА

Паводле разлікаў вайскоўцаў, колькасць народнага апалчэння можа скласці 100 — 150 тысяч чалавек. Але ў Міністэрстве абароны не выключаюць, што добраахвотнікаў можа быць і больш.

«У нас дастаткова мабілізацыйнага рэсурсу, які знаходзіцца на ўліку ў нашых ваенных камісарыятах. Мы правялі праверку і бачым, што яны не ўсе будуць задзейнічаныя па мабілізацыйным плане. Гэта перш за ўсё тыя людзі, якія ўжо навучаныя і ўмеюць валодаць зброяй. Але мы не выключаем, што добраахвотнікамі могуць стаць і тыя людзі, якія не прайшлі вайсковую падрыхтоўку, у тым ліку і жанчыны», — распавёў міністр абароны.

Для добраахвотнікаў прадугледжаныя курсы падрыхтоўкі. «Мы ў кароткі прамежак часу здольныя навучыць людзей. Як пры стварэнні народнага апалчэння, так і да стварэння, у мірны час», — дадаў Віктар Хрэнін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Зольдатен /адказаць/
20.02.2023
хорошо если бы они 10 тысяч набрали. я готов получить оружие боекомплект и пройти огневую подготовку. могу допрашивать пленных так как владею руским языком.   
0
Ян Норман/адказаць/
21.02.2023
Объявите врага, Іх вораг народ,і усе гэтыя іх "апалчэнні"-ёсць падрыхтоўка да грамадзянскай вайны.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
21.02.2023
Ну, что?Готовы хатаскрайники?Всега готовы!А можа так и трэба!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера