Знайсці
17.02.2023 / 21:294РусŁacБел

Венгерскі міністр замежных спраў расказаў, навошта лётаў у Мінск

Кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта расказаў журналістам пра мэту свайго візіту ў Мінск 13 лютага, паведамляе «Радыё Свабода». Паводле яго, ён проста перадаў беларускаму боку просьбу не рабіць захадаў, якія могуць прывесці да зацягвання або пашырэння вайны ва Украіне.

Таксама Сіярта назваў фантазіямі гіпотэзы, што ў Мінску ён мог сустракацца з прадстаўнікамі Расіі. Маўляў, калі б яму трэба было нешта абмеркаваць з расіянамі, то ён паехаў бы не ў Мінск, а ў Маскву.

«Ні я, ні хто-небудзь з членаў маёй дэлегацыі не вёў перамовы ні з кім, акрамя беларускіх перамоўнікаў», — заявіў венгерскі міністр.

Петэру Сіярта, як і прэм’ер-міністру Венгрыі Віктару Орбану, часта закідаюць празмерную супрацу з Масквой. 

Петэр Сіярта прылятаў у Мінск 13 лютага. Папярэдні раз прадстаўнік Венгрыі, сам прэм'ер Віктар Орбан, пабываў у Беларусі 5 чэрвеня 2020 года, яшчэ да выбараў, пратэстаў і рэпрэсій. Пасля таго прадстаўнікі краін Еўрасаюза на ўзроўні прэм’ераў ці кіраўнікоў МЗС у Беларусь не прыязджалі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
17.02.2023
Нешта зачасьцілі эўрапейцы ў Менск. Атрымоўваюць інструкцыі?
17.02.2023
Вопрос времени..
0
Странный/адказаць/сачыць
18.02.2023
Венгры удивительны: Будапештская Осень их ничему не научила. Странный народец.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031