Знайсці
17.02.2023 / 08:44РусŁacБел

Упершыню ў свеце Альцгеймер знайшлі ў 19-гадовага маладога чалавека

Гэта мяняе ўяўленне аб хваробе, на якую звычайна хварэюць пажылыя людзі. 

Фота: vecteezy

У Кітаі ў 19-гадовага хлопца выявілі хваробу Альцгеймера, што робіць яго самым маладым носьбітам гэтага захворвання. Пра гэта 16 лютага паведаміла навуковае выданне ScienceAlert са спасылкай на кітайскія СМІ.

Абследаванне мозга выявіла пашкоджанне гіпакампа, а аналіз спіннамазгавой вадкасці выявіў празмернае назапашванне бялку, што ўказала на наяўнасць хваробы Альцгеймера.

«Малады чалавек сутыкнуўся з сімптомамі хваробы яшчэ ў 17 гадоў. Ён часта губляў рэчы, стаў дрэнна чытаць і пісаць, не памятаў, калі, як і што еў, пачаў значна горш вучыцца, з-за чаго быў вымушаны пакінуць сярэднюю школу», — піша выданне.

Хвароба Альцгеймера лічыцца хваробай пажылых людзей, але пры гэтым хоць і рэдка, але на яе могуць хварэць і людзі ва ўзросце да 65 гадоў (менш за 10% усіх выпадкаў захворвання).

Аднак для гэтага ў іх павінны быць прыроджаныя генетычныя мутацыі. Чым маладзейшы чалавек, калі яму ставяць дыягназ Альцгеймер, тым больш верагодна, што хвароба з'явілася праз наяўнасць дэфектнага гена, які чалавек атрымаў ад бацькоў ці іншых сваякоў.

«Але ў выпадку з 19-гадовым хлопцам тоіцца вялікая загадка: ніхто з членаў сям'і не пакутаваў ад хваробы Альцгеймера альбо дэменцыі, а ў самога маладога чалавека не было іншых захворванняў, інфекцый ці траўм галавы, якія маглі б растлумачыць раптоўнае зніжэнне яго кагнітыўных функцый», — падкрэслівае ScienceAlert, цытуючы словы кітайскіх неўролагаў.

На думку спецыялістаў, гэты загадкавы выпадак «мяняе ўяўленне аб прыродзе захворвання» і робіць яго яшчэ больш складаным, чым раней.

«Вывучэнне таямніц хваробы Альцгеймера ў маладых людзей можа стаць адной з самых складаных навуковых задач будучыні», — прадказваюць яны.

Чытайце яшчэ:

Не зафіксавана ні аднаго выпадку, каб чалавека вылечылі: хвароба Альцгеймера

Навукоўцы змаглі спыніць працэс старэння ў мышэй і навучыліся кіраваць гэтым працэсам. А што наконт людзей? 

Людзі з моцнай сілай волі здольныя вытрымліваць большы фізічны дыскамфорт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829