Знайсці
19.02.2023 / 15:03РусŁacБел

Вось што паляпшае памяць: новыя тэорыі

Навукоўцы даследуюць, якія прадукты і стыль жыцця спрыяюць захаванню добрай памяці.

Фота: pixabay.com

Усе мы ведаем такую спецыю, як карыца. Гэтым духмяным карычневым парашком надаюць смак каве, булачцы і іншай выпечцы, і нават часам дадаюць яго ў сухія сняданкі, піша inc.com.

Магчыма, існуе сувязь паміж спажываннем карыцы і паляпшэннем памяці ды здольнасці навучацца. Гэта актуальна як у кароткатэрміновай перспектыве, так і ў выпадку з доўгатэрміновымі парушэннямі памяці.

Для артыкула ў часопісе Nutritional Neuroscience даследчыкі з іранскага Універсітэта медыцынскіх навук Бірджанда разгледзелі 2605 даследаванняў, і 40 з іх адпавядалі крытэрыям навукоўцаў наконт сувязі карыцы і памяці. Асноўны вынік даследаванняў — тое, што ўжыванне карыцы насамрэч паляпшае і памяць, і здольнасць навучацца.

Пакуль яшчэ рана рабіць нейкія высновы, бо патрэбныя дадатковыя даследаванні. Але гэты артыкул — чарговае сведчанне таго, што некаторыя прадукты і спецыі здольныя паляпшаць памяць.

Гарвардскія навукоўцы даследавалі харчовыя звычкі амаль 28 тысяч мужчын, старэйшых за 20 гадоў. Яны высветлілі, што тыя, хто есць больш садавіны і гародніны, маюць менш праблем з памяццю.

Італьянскія навукоўцы ў 2017 годзе даследавалі спажыванне какавы і шакаладу. Вынік наступны: калі есці шмат шакаладу перад тэстамі на кагнітыўныя паказчыкі, гэта павышае прадукцыйнасць падчас тэстаў. Больш за тое, пажылыя людзі, у якіх ужо адзначалася пагаршэнне памяці або іншыя лёгкія кагнітыўныя парушэнні, адчувалі сябе лепш ад шакаладу. Але, як лічаць вучоныя, для памяці карысныя не тлушч ці цукар, а флаванолы — злучэнні, што прысутнічаюць у шакаладзе.

А даследаванне, праведзенае ў Каралеўскім каледжы ў Лондане, сведчыць, што інтэрвальнае галаданне стымулюе — як мінімум у выпадку з мышамі — развіццё новых нейронаў гіпакампа і паляпшэнне памяці.

Ёсць меркаванне, што, акрамя правільнага харчавання, актыўнасць накшталт аэробнай фізічнай нагрузкі, добры сон і нават паўнавартаснае сэксуальнае жыццё спрыяюць нейрагенэзу ці, прасцей кажучы, з’яўленню новых нервовых клетак. Што да дыеты, дадавайце ў яе, акрамя шакаладу, морапрадукты, зеляніну, арэхі і бабы, а таксама куркуму, размарын, шалфей, шафран і імбір. Але ва ўсім знайце меру: тая самая карыца ў вялікіх колькасцях можа быць канцэрагенам.

Дадайце гэтую спецыю ў каву — і вы заўсёды будзеце так рабіць

«Не ведаеш — не бяры, першае правіла траўніка». Якая на смак беларуская гарбата?

Рэцэпт на выхадныя: шакаладна-бананавыя французскія тосты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера