Знайсці
10.02.2023 / 15:278РусŁacБел

Лукашэнка: У распушчанасці цэн зацікаўлены мільёны людзей

Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні па рэгуляванні цэн нагадаў, што сур'ёзная задача па выпрацоўцы мер рэгулявання цэн у няпростых эканамічных умовах была пастаўлена перад урадам чатыры месяцы таму, піша БелТА.

«І скажыце, хто супраць выступіў. Ну, можа, Снапкоў (прабач, Мікалай Генадзевіч), і другія ў душы гэта кепска ўспрынялі. І не таму, што яны не разумеюць гэтай праблемы, а таму, што гэта найцяжэйшая праца пасля доўгіх гадоў рынкавай распушчанасці. Я разумею, што ўтаймаваць цэны, калі ў іх распушчанасці зацікаўлены мільёны людзей (як у Беларусі, так і за яе межамі), вельмі няпроста. Але ўлады ў нас дастаткова. Перавагі нашай улады мы якраз павінны выкарыстоўваць. Перавагі нашай улады-дыктатуры і мы якраз павінны выкарыстоўваць. Збольшага гэта, напэўна, адбылося. Таму вырашыць гэтую задачу без сур'ёзнай працы з усім вытворчым і гандлёвым ланцужком было б немагчыма», — адзначыў Лукашэнка.

Па яго словах, каб стрымаць інфляцыю, спачатку была падпісана дырэктыва №10, а з сярэдзіны кастрычніка ўступіла ў сілу пастанова Саўміна №713 «Аб сістэме рэгулявання цэн».

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў шэрагу выпадкаў цэны нават панізіліся, хоць гэта і не было мэтай. Але пасля іх лютаўскага ўсплёску ў мінулым годзе гэта нармальна, і рэнтабельнасць арганізацый усё роўна засталася на высокім узроўні. «Некаторыя мне тут пішуць: «зніжэнне цэн». Мы не ставілі перад сабой такой задачы. Гаворка ішла пра рэгуляванне цэн. Хоць, спалохаўшыся, некаторыя, убачыўшы вялікі пласт тлушчу, панізілі гэтыя цэны. Нічога страшнага», — сказаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Распусніца/адказаць/
10.02.2023
Нам распусніцам распушчаныя цэны падавай
10.02.2023
Nu kaniešnie ż - ū tym što rastuć košty i z’jaūlajecca deficyt peūnyh tavaraū vinavaty volny rynak i demakratyja
0
Плавали ,знаем/адказаць/
10.02.2023
Мясо ,курятина ,да и иные продукты дорогие и низкокачественные в Беларуси. Это медицинский факт.Почему ? Да всё потому
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера