Знайсці
09.02.2023 / 22:0019РусŁacБел

Псіхолагі будуць абавязаныя перадаваць інфармацыю пра кліентаў па любым запыце сілавых ведамстваў

На пачатку года набыў моц зменены закон «Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі». Цяпер сілавыя ведамствы могуць яшчэ прасцей атрымаць інфармацыю, якая складае прафесійную таямніцу. 

Фота: прэс-служба МУС

У артыкуле 15 гэтага закона прапісана, у якіх выпадках звесткі, якія складаюць прафесійную таямніцу, могуць быць паведамленыя псіхолагам трэцім асобам без згоды грамадзяніна.

Раней гэта дазвалялася па наступных запытах:

  • органаў, якія вядуць крымінальны працэс, у сувязі з правядзеннем папярэдняга расследавання або судовага разбору;
  • кіраўнікоў органаў або ўстаноў, якія выконваюць пакаранне і іншыя меры крымінальнай адказнасці;
  • кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць псіхіятрычную дапамогу, для аказання такой дапамогі;
  • кіраўнікоў устаноў адукацыі ў мэтах паляпшэння ўмоў арганізацыі навучання і выхавання навучэнцаў гэтых устаноў;
  • навуковых работнікаў у сувязі з правядзеннем імі навуковых даследаванняў або спецыялістаў, якія займаюцца педагагічнай дзейнасцю ў галіне псіхалогіі, псіхатэрапіі, псіхіятрыі, сэксалогіі, у сувязі з ажыццяўленнем імі педагагічнай дзейнасці — у форме, якая выключае наяўнасць звестак асабістага характару, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць канкрэтнага грамадзяніна.

Таксама псіхолагі абавязаныя паведамляць у праваахоўныя органы інфармацыю, якая складае прафесійную таямніцу, калі яна змяшчае звесткі аб учыненым асабліва цяжкім злачынстве або аб цяжкім ці асабліва цяжкім злачынстве, якое рыхтуецца.

Цяпер пералік выключэнняў дапоўнены словамі «ў іншых выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі».

Таксама гэты артыкул быў дапоўнены такім зместам:

«Псіхолагі абавязаныя прадастаўляць у адпаведныя дзяржаўныя органы, іншыя дзяржаўныя арганізацыі інфармацыю, якая складае прафесійную таямніцу, без згоды грамадзяніна, які звярнуўся па аказанне псіхалагічнай дапамогі, або яго законнага прадстаўніка і без пісьмовага запыту:

— пры ажыццяўленні дзейнасці па прызнанні непаўналетняга тым, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, у тым ліку тым, хто мае патрэбу ў дзяржаўнай абароне;

— пры правядзенні індывідуальнай прафілактычнай работы, комплекснай рэабілітацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам аб прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх;

— у іншых выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі».

Юрыст (ён папрасіў аб ананімнасці) пракаментаваў «Нашай Ніве» змены ў законе «Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі». 

«З улікам таго, што цяпер выходзіць шмат дакументаў, у якіх больш за палову пунктаў «для службовага карыстання», застаецца толькі здагадвацца, што яны хацелі сказаць фразай «у іншых выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі».

Але ў мяне няма сумневу, што пасля такога дадатку ў сілавікоў ёсць карт-бланш на гэтую інфармацыю ў любым выпадку.

Момант, звязаны з сацыяльна небяспечным становішчам, можа быць яшчэ адным спосабам ціску на бацькоў праз дзяцей, паколькі нават пры правядзенні проста прафілактычнай работы, без важкіх падстаў школа або камісія па непаўнагадовых зможа запатрабаваць інфармацыю ў псіхолагаў бацькоў», — кажа юрыст. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

Лукашэнка падпісаў закон аб Усебеларускім народным сходзе

«Дазвол будзе дзейнічаць 3 месяцы». Швед патлумачыў падрабязнасці працы камісіі па «вяртанні на радзіму»

«Калі хтосьці ў палітыку зайграецца». Лідары ЛДПБ і КПБ абмеркавалі будучае партыйнае жыццё

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
47
10.02.2023
[Рэд. выдалена]
10.02.2023
[Рэд. выдалена]
10.02.2023
Правдоруб , а он всегда такой придурковатый вид делает, когда перед Лукой сидит. Его шефу такие нравятся.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930