Усевалад Сцебурака. Час, які не прыйшоў. Верш
Усевалад Сцебурака апублікаваў у фэйсбуку новы верш.
Гасім свечы і лямпы
— у ложак — бы на спачын.
Зноўку і зноўку нам сніцца
той неадужаны чын.
Прывідныя размовы
ўзгадваць пасля дарма
— кожнае ночы нам сняцца
людзі, якіх няма.
Позірк вачэй і думка,
што працінае наскрозь
— кожнае ночы нам сьніцца
шчасьце, якому не лёс.
Ціха рыпіць аканіца,
дыхае цемра з бакоў.
Доўга нам будзе сніцца
час, які не прыйшоў.
16
0
1
0
2
0
Каментары
10
Вось/адказаць/09.02.2023
Ён прыйшоў, насамрэч, час, але ня наш і не да нас. І так штодня.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Акрываўлены конь праімчаўся галопам па цэнтры Лондана
 2
Беларусь распрацоўвае лазерную зброю
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера