Знайсці
08.02.2023 / 09:18РусŁacБел

Фізасобы ў Беларусі ў студзені прадалі наяўнай валюты больш, чым купілі

Фізасобы ў Беларусі ў студзені прадалі на $89,2 млн наяўнай замежнай валюты больш, чым купілі. Пра гэта сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка.

Агульны аб’ём прададзенай фізічнымі асобамі наяўнай замежнай валюты ў студзені склаў $548,2 млн, набытай — $459 млн.

У сваю чаргу купля безнаяўнай замежнай валюты насельніцтвам у студзені перавысіла продаж больш чым на $149 млн. Агульны аб’ём набытай фізічнымі асобамі безнаяўнай замежнай валюты склаў $312,9 млн, прададзенай — $163,2 млн.

Такім чынам, у студзені агульны аб’ём набытай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перавысіў яе прапанову на $60,4 млн.

Суб’екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі — у студзені таксама выступалі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы са звестак Нацыянальнага банка прадпрыемствы купілі на $14,4 млн валюты ў эквіваленце больш, чым прадалі.

Агульны аб’ём набытай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў студзені склаў $1,871 млрд, прададзенай — $1,857 млрд.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930