Апублікавалі склад камісіі, якая будзе вызначаць лёс «збеглых». Ён дэманстратыўна адыёзны
Склад камісіі апублікаваны на сайце Лукашэнкі, паведамляе БелТА. Пры яго фармаванні стваральнікі відавочна намагаліся дэманстратыўна ўключыць у яе асоб, якія маюць найадыёзнейшую рэпутацыю.
Адзін з членаў камісіі Дзмітрый Баскаў
Старшынёй камісіі, як раней ужо неаднаразова паведамлялася, з'яўляецца генеральны пракурор Андрэй Швед. У яго будуць два намеснікі — Валерый Гайдукевіч і Аляксей Стук, якія працуюць на пасадах намесніка старшыні пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы і намесніка генеральнага пракурора.
Астатнія члены камісіі:
- тэлепрапагандыст Рыгор Азаронак;
- міністр замежных спраў Сяргей Алейнік;
- цяперашні кіраўнік федэрацыі хакея, былы вясляр Аляксандр Багдановіч;
- колішні кіраўнік федэрацыі хакея, а цяпер «сенатар» Дзмітрый Баскаў;
- генеральны дырэктар навукова-тэхналагічнай асацыяцыі «Інфапарк» Уладзімір Басько;
- старшыня камітэта па ахове здароўя Мінскага гарвыканкама Алена Богдан;
- перабежчык з апазіцыі, заснавальнік «Круглага стала дэмакратычных сіл» Юрый Васкрасенскі;
- кіраўніца беларускіх піянераў Аляксандра Ганчарова;
- старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара;
- кіраўнік «Беларускага таварыства «Веды», вядомы прапагандыст Вадзім Гігін;
- галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Васіль Гурскі;
- рэктар Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, «сенатар» Алег Дзьячэнка;
- рэктарка Універсітэта культуры Наталля Карчэўская;
- міністр унутраных спраў Іван Кубракоў;
- старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Анатоль Лапо;
- дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Марына Лянчэўская;
- кіраўнік «Другога нацыянальнага тэлеканала» Марат Маркаў;
- дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Маркевіч;
- дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў Ігар Маршалаў;
- прапагандыст Андрэй Мукавозчык;
- тэлепрапагандыст Яўген Пуставы;
- намеснік старшыні арганізацыі «Патрыёты Беларусі» Ганна Харута;
- старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Церцель;
- старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Аляксей Швакоў;
- старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская;
- старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.






Каментары
00
Дмитрий Васильевич/адказаць08.02.2023
[Рэд. выдалена]
00
Петро/адказаць08.02.2023
Может цель этой кампании совсем иная? — держать беглых как можно
дальше от сосуда?
Вот просидел ты пару лет после 2020 в Польше, паспорт твой истек,
на учет в белпосольстве ты встать не смог.
Бойся возвращаться для возобновления паспорта, к родным или на могилы.
Даже после чистосердечного признания пощады не будет от этой комиссии.
Сиди в своей Польше, получай паспорт человека без гражданства, жди
польское гражданство. Но в сосуд ни ногой.
КГБ Беларуси, который на протяжении десятилетий сдавал независимость Беларуси, и так
заботился о безопасности страны, что Беларусь сейчас является участником войны,
вдруг озаботился в духе холодной войны, что под видом беглых, в сосут проникнут
люди умеющие стрелять. Этого и боятся
01
Максим Дизайнер/адказаць09.02.2023
Ну, как вам новое поколение надсмоторщиков, памяркоуные?Молодые, все богатые, без комплексов, бухают в своих Лэндроверах винчик с горла без палива, уже и недвига за бугром прикуплена, небось. НН, займись расследованиями. Все на налоги за всю жизнь ваших скрюченных и больных родителей в серых облезлых панельках с краю.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Беларусь не выбралі ў Раду бяспекі ААН
 5
Клуб, які заняў 9-е месца ў чэмпіянаце Беларусі, выступіць у еўракубках. Як такое магчыма?
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера