Знайсці
06.02.2023 / 10:1466РусŁacБел

Ціханоўская заклікала беларусаў абдумаць план дзеянняў на выпадак вайны

«Усё гэта не магло прысніцца нам нават у страшным сне. І ўсё ж гэта здарылася». Дэмакратычны лідар Беларусі звярнулася да беларусаў на выпадак ваенных дзеянняў.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Усё гэта не магло прысніцца нам нават у страшным сне. І ўсё ж гэта здарылася. Пратэсты, рэпрэсіі, збіванне, крызіс, вайна. Мы не маглі прадбачыць гэтых падзей, але навучыліся дзейнічаць у самых складаных сітуацыях. Яны навучылі нас рыхтавацца да горшага і заўсёды клапаціцца пра блізкіх і тых, хто пацярпеў. Мы ўбачылі, што шукаць логіку і пралічваць наступныя крокі тыранаў — бессэнсоўна. Яны не кіруюцца логікай», — піша Святлана Ціханоўская.

«Таму сёння нам з вамі так важна паклапаціцца пра сябе і родных. Не дазваляць сабе лішняй панікі, а выдыхнуць, прымаць рашэнні спакойна. І калі ёсць нешта, што можна зрабіць, каб засцерагчы сябе, — лепей рабіць гэта загадзя.

Пагаварыце з роднымі і сябрамі, абмяркуйце план дзеянняў на выпадак небяспекі. Назапасьцеся наяўнымі грашыма, лепей у валюце, а яшчэ лепей — у розных валютах. Абмяркуйце з дзецьмі правілы паводзін у стрэсавых сітуацыях і базавую бяспеку, можна нават правесці невялікую трэніроўку ў гульнявой форме. Даведайцеся, ці ёсць у вашым раёне памяшканні, у якіх можна схавацца ў выпадку ўдараў з паветра, вызваліце іх ад лішніх рэчаў, пакіньце там мэблю і невялікі запас кансерваў. Праверце хатнюю аптэчку, калі трэба — папоўніце яе неабходнымі сродкамі: бінтамі, бандажамі, сродкамі індывідуальнай абароны, антысептыкамі, антыбіётыкамі, заспакаяльнымі сродкамі і таблеткамі для абеззаражвання вады, а таксама тымі лекамі, якія вам патрэбныя.

Дарагія беларусы, зараз нам як ніколі важна захаваць сябе. Важна не дазваляць сабе застацца ў роспачы і прымусіць сябе адмовіцца ад страху, у які заганяе нас рэжым, а таксама думаць цвяроза. Але падрыхтавацца і скласці сабе план дзеянняў на выпадак надзвычайнага здарэння ніколі не будзе лішнім. Беражыце сябе і адно аднаго», — рэзюмуе Святлана Ціханоўская.

Прэс-сакратар Ціханоўскай патлумачыла, з чым быў звязаны ранішні зварот

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
07.02.2023
Не прыхільнік Ціханоўскай бо да яе, штабу і ўсіх хто там побач ёсць пытанні. Тым ня меньш ўсё санкцыі Беларусі прынесла не Ціханоўскся і не Латушка, хоць яны што дня кажуць і заклікаюць да санкцый. Усё санкцыі да Беларусі прынёс Лукашэнка і ягоны рэжым. 1. Санкцыі за гвалт = Лукашэнка. 2. Санкцыі за захоп самалёта = Лукашэнка. 3. Санкцыі за міграцыйны крызіс = Лукашэнка. 4. Санкцыі за саўдзел у вайне супраць Украіны = Лукашэнка. Каб Лукашэнка меў хоць кроплю розуму і хоць кроплю любві да беларусаў і Беларусі то ўсё санкцыі ўжо доўно можна было б зняць, больш таго нават іх не дапускаць. Але Лукашэнка не мае розуму, не мае годнасці ю, павагі, любві да беларусаў, усяго беларускага і да Беларусі, ён гаўляйтар Масковіі і паводзіць сябе як гаўляйтар, яго цікавіць толькі ягоная скура ягоны асабісты дабрабыт, і ён плюе на Беларусь і на ўзровень жыцця людзей. Лукашэнка не мае ніякай павагі да людзей і чалавечнасці, то тыран які ненавідзіць свабоду, людзей, дэмакратыю і Беларусь.
0
Хопіць быць зялёным памідорам/адказаць/
08.02.2023
Зелёный Лес, хто каго выкарыстоўваў? Вы пра што? Усе і ўсё цудоўна ведалі і разумелі!
0
Максим Дизайнер/адказаць/
08.02.2023
Почитал немного полемику в комментариях психически больных памяркоуных и ужаснулся. Столько дойстойных и умных людей гниет в белорусских концлагерях, это даже не тюрьмы. А ничего не меняется, 30 лет стабильности, каждый сам по себе в хате с краю с прыстроенными дачушками.  Как в том анекдоте: "А это кто такие?А это беларусы. А почему не вместе. Обиделись!". С работ их по 300-400 повыгоняли. Взять гнилой корч и гоу таксовать, в Яндекс и без корча можно, курьерить свободным графиком - не, по заводу родному слезы лить буду. Барщаварка корнями(жирной опой)в Петрикове приросла, где кроме как бухать и бухать в облезлой панели больше делать нечего. Благодаря невероятным толпы дармоедов повыезжали и получили убежище и помощь в Польше, Литве, Германии, даже Португалии. Большинство даже не потрадало, а "в связи с ситуацией в стране". Многие живут и жрут бесплатно до сих пор. Получили документы м вид на жительство под шумок вместе с украинцами. Весь лычдин заср их стенаниями с поиском работы, а главный аргумент не опты, а "в связи ситуацией в стране". Про Машу Колесникову - это вообще днище. Она 50-и таких как вы стоит. Учитывая, что с ней вытворяют в тюрьме эти застабилы, стриженные под быков. Так же, как Дашкевич, Северинец, Статкевич.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера