На рэканструкцыю закрываюць мост у Чэрыкаве
З 6 лютага 2023 года ў Чэрыкаве канчаткова закрыюць мост цераз Сож. Цяпер па ім будзе забаронены рух любога транспарту, паведаміў тэлеканал «Беларусь 4 Магілёў». 20 кастрычніка мінулага года мост закрылі часткова: па адной дзейнай паласе маглі праязджаць транспартныя сродкі да 10 тон, таксама дазвалялася пераходзіць мост пешкі.
З 6 лютага пераправу канчаткова закрыюць, рух транспарту перанакіруюць на адмыслова збудаваны пантонны мост грузападымальнасцю 40 тон.
Мост цераз Сож у Чэрыкаве, які з'яўляецца важнай транспартнай артэрыяй, збіраліся закрыць яшчэ 15 кастрычніка мінулага года, аднак гэтую дату неаднаразова пераносілі з-за незавершанасці падрыхтоўчых работ: не была ўладкаваная пераправа і нават не набыта судна для яе.
Чытайце таксама:
«Іржавы» мост цераз Свіслач не адпрацаваў і месяц ФОТАФАКТ
У Наваполацку адкрылі мост цераз Дзвіну, які рамантаваўся з мінулага года
У Веткаўскім раёне двое беспрацоўных разабралі мост






Лукашысты хочуць паказаць вывезеных з Украіны дзяцей замежным дыпламатам — МЗС Украіны
 1
Баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт
 12
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт
 12
У Ленінградскай вобласці забілі 34-гадовую беларуску
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера