Знайсці
03.02.2023 / 14:182РусŁacБел

У Мінадукацыі расказалі, як настаўнікі будуць харчавацца ў сталовай

Аплата за абед, які для дзяцей датуецца дзяржавай, для настаўнікаў будзе праводзіцца з невялікім павышаючым каэфіцыентам. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец, піша БелТА.

Фота: «Мінск-Навіны»

Па словах міністра, пасля публікацый у СМІ скаргаў настаўнікаў на забарону харчавацца ў школьных сталовых Мінадукацыі, нарэшце, звярнула ўвагу на праблему.

— Ва ўсіх школах месцы для прыёму ежы педагогамі абсталяваныя, а выкананне гэтай нормы знаходзіцца на пастаянным кантролі, — заявіў Іванец, дадаўшы, што ўсе аблвыканкамы цяпер чарговы раз праводзяць маніторынг.

Ён запэўніў, што ў большасці школ настаўнікі могуць харчавацца ў школьнай сталовай. У выпадку, калі абеды гатуюць камбінаты школьнага харчавання, настаўнікі могуць аплаціць свой абед самі, а вось там, дзе харчаванне арганізуе сама школа, сітуацыя больш складаная.

— На сёння практычна гэтая праблема вырашана. Аплата за абед, які для дзяцей датуецца дзяржавай, для настаўнікаў будзе праводзіцца з невялікім павышаючым каэфіцыентам, — заявіў міністр адукацыі.

Ён распавёў, што ўрад падрыхтаваў адпаведны законапраект аб новай норме ў Кодэксе аб адукацыі — ён ужо ўзгоднены і ў хуткім часе паступіць у парламент, разгледзець яго плануюць у «самыя кароткія тэрміны з-за актуальнасці праблемы».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Гимназистка/адказаць/
03.02.2023
Чтобы купить что в столовой нужен Закон? Вы там с головой или с тыквой? И какой кэф? Это наценка? Так это доход и налогообложение? А как кушают в детсадах, поликлиниках, больницах? Во министры пошли....довели страну до абсурда. Остались неучи. Умные по тюрьмам, кто не успел уехать.
0
іванец-адукацыі канец?/адказаць/
04.02.2023
іванцу нада карміць сімью
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера