Знайсці
03.02.2023 / 12:302РусŁacБел

Міхаіл Падаляк: Рызыкі ядзернай вайны няма

Украіне патрэбныя ракеты далёкасцю 150—200 км, каб мець магчымасць перакрыць шляхі забеспячэння расійскіх войскаў, распавёў дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк іспанскаму выданню «20 хвілін».

Міхаіл Падаляк. Фота: president.gov.ua

«Мы ўжо вядзём перамовы па іх, але мы пацвердзім іх толькі тады, калі яны ў нас будуць. Нам трэба як мінімум дзве брыгады БТР, ад 350 да 450 танкаў, з дапамогай якіх мы маглі б хутка пранікнуць на акупаваныя тэрыторыі і вызваліць іх», — адзначыў Падаляк.

У канцы студзеня заходнія партнёры Украіны пагадзіліся даць ёй свае асноўныя танкі: частка з іх будзе ўзятая з наяўных запасаў, іншыя яшчэ трэба будзе вырабіць. У якасці першай партыі ўкраінскія ўлады разлічваюць атрымаць у найбліжэйшыя месяцы каля 140 танкаў ад 12 дзяржаў. У канцы гэтага года або пачатку наступнага чакаюцца таксама пастаўкі першай партыі танкаў «Абрамс» з ЗША.

У інтэрв'ю іспанскай газеце Падаляк заявіў таксама, што ў Кіеве не бачаць рызыкі ядзернай вайны. Па яго словах, Расія гатовая забіваць за межамі сваёй тэрыторыі, але расійскае кіраўніцтва не хоча паміраць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
03.02.2023
подоляку лучше работой заняться а не словоблудием и популизмом. Развели бардак и коррупцию эти последователи совка. Стыд и позор.
1
Два Х/адказаць/
03.02.2023
Х, направьте ваш текст в администрацию «Валета» на Карла Маркса в Минске.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930