Знайсці
02.02.2023 / 19:406РусŁacБел

У беларускіх крамах з'явіліся шкарпэткі ад Максіма Мірнага

У беларускіх крамах з'явіліся шкарпэткі, якія можна лічыць мерчам былога тэнісіста Макса Мірнага, піша «Камсамольская праўда». 

Пасля заканчэння спартыўнай кар'еры цяпер 45-гадовы самы тытулаваны беларускі тэнісіст займаецца бізнэсам. У Мінску ўжо шмат гадоў працуе спартыўны цэнтр Max Mirnyi Sport Center. А ў 2014 годзе Мірны стаў тварам касметычнай лініі MAX sport ад «Вітэкс». 

Цяпер жа на паліцах мінскіх крамаў заўважылі навінку: мерч Максіма Мірнага ў выглядзе шкарпэтак. Іх лінейку выпусціла прадпрыемства ў Віцебску.

Шкарпэткі тут самыя розныя: чорныя з белымі палоскамі, белыя з яркімі палосамі, шэрыя, мужчынскія, дзіцячыя… На этыкетцы — выява Мірнага.

Што да цаны, то каштуе Max Mirnyi-мерч у гэтым выкананні да 5 рублёў за пару шкарпэтак. Склад: 80% бавоўна, 20% — эластан і іншыя ніткі.

Чытайце таксама:

«Як раней не будзе. Будзе лепей». Выйшаў мерч з натхняльнымі цытатамі Андрэя Скурко

Полк Каліноўскага запусціў свой мерч. Грошы пойдуць на патрэбы вайскоўцаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
03.02.2023
ром, мирные трусы
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
03.02.2023
CHOBOT ?

а на куда их на девать ?
0
Вольга/адказаць/
03.02.2023
Ад максіма рускамірнага засталіся адныя шкарпэткі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера