Знайсці
02.02.2023 / 17:22РусŁacБел

Тысячы гледачоў ужо некалькі тыдняў глядзяць бясконцы серыял ад штучнага інтэлекту

З сярэдзіны снежня на сэрвісе Twitch ідзе трансляцыя сіткама Nothing, Forever, заснаванага на камедыйным серыяле «Сайнфелд» з дзевяностых. У ім нейрасеткі па ходзе дзеяння пішуць сцэнарый, адказваюць за рэжысуру і генеруюць відэа.

Сінопсіс у шоу вельмі просты: чацвёра галоўных герояў жывуць у піксельным Нью-Ёрку, трапляюць у недарэчныя сітуацыі і спрабуюць разабрацца са сваім жыццём. Асаблівасць жа ў тым, што практычна ўвесь праект створаны нейрасеткамі: ад сцэнарыя да агучкі.

Так, дыялогі персанажам прапісвае моўная мадэль ад OpenAI (менавіта гэтая кампанія стварыла ChatGPT, які завірусіўся), а за візуальную частку адказваюць алгарытмы Stable Diffusion, DALL-E і іншыя. Пры гэтым гледачы могуць самастойна мяняць расповед, узаемадзейнічаючы з сіткамам праз чат на «Твічы».

Стваральнікі Nothing, Forever з кампаніі Mismatch Media прыдумалі «бессэнсоўны і сюррэалістычны» праект яшчэ ў 2019 годзе, аднак рэалізаваць яго ўдалося толькі нядаўна, на хвалі выбуховага развіцця нейрасетак. Па словах аўтараў, мэта ў іх цалкам відавочная: паказаць гледачам надыходзячую будучыню — з вечнымі забаўляльнымі шоў.

Зрэшты, на гэтым эксперыментатары спыняцца не збіраюцца. Ужо пасля Nothing, Forever яны маюць намер падняць стаўкі і ўзяцца за праект «на ўзроўні Netflix».

Чытайце таксама:

Netflix папрасілі дадаць беларускія субцітры. Што яны адказалі?

Айцішнікі аб’ядналіся з перакладчыкамі, каб расказваць пра гульні, серыялы і гаджэты па-беларуску

Топ серыялаў ад журналістаў «Нашай Нівы». Некаторыя з іх дакладна стануць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
10
Сумна
2
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031