Знайсці
02.02.2023 / 16:491РусŁacБел

Еўрасаюз збіраецца ўвесці лічбавыя шэнгенскія візы з падачай анлайн

Еўрасаюз плануе з 2026 года перайсці на лічбавыя шэнгенскія візы — адпаведную прапанову Еўракамісіі прыняў Еўрапарламент, паведамляе Shengenvisa News. Сярод іншага падарожнікі змогуць падаваць дакументы на візу анлайн, а налепкі ў пашпарце заменяць лічбавымі данымі.

Еўрапарламент 31 студзеня падтрымаў законапраект славенскага дэпутата Мацьяжа Немеца аб поўным аблічбоўванні шэнгенскіх віз. Яго ініцыятыва прадугледжвае стварэнне адзінай анлайн-платформы для падачы заяў і замену візавай папяровай налепкі ў пашпарце на лічбавыя даныя.

Лічбавізацыя візавых працэдур мае зрабіць падачу дакументаў больш простай і зручнай для заяўнікаў, а з другога боку, знізіць рызыкі падробкі і махлярства, звязаныя з фізічнымі візамі.

Мяркуецца, што ў большасці выпадкаў заяўніку давядзецца толькі адзін раз асабіста з'явіцца ў консульства або візавы цэнтр для збору біяметрычных даных і праверкі дакументаў. Падача анкет будзе рабіцца на адзінай анлайн-платформе, якая дазволіць заяўнікам даведацца, якая краіна атрымае іх запыт.

Ухваліўшы законапраект у цэлым, дэпутаты Еўрапарлямента прапанавалі яго дапрацаваць — перш за ўсё, зрабіць будучую візавую платформу максімальна мультымоўнай, а таксама распрацаваць зразумелы алгарытм для тых, хто не мае высокай лічбавай адукаванасці.

Акрамя таго, заяўкі, пададзеныя з аднаго IP-адраса, не павінны блакавацца, бо ў некаторых рэгіёнах могуць быць праблемы са стабільным доступам у інтэрнэт.

Цяпер чакаецца, што Еўрапарламент абʼявіць пра міжведамасныя перамовы ў гэтым пытанні, а потым пачнецца паступовы пераход да новаўвядзенняў.

Чытайце таксама:

Візу Poland. Business Harbour можна будзе аднавіць у Польшчы

Цэнтр беларускай салідарнасці: Беларусам часта адмаўляюць у выдачы гуманітарных віз унутры Польшчы

Самы «моцны» і самы «слабы» пашпарты ў свеце — азіяцкія

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Огонёк /адказаць/
02.02.2023
...а пока сосите лапу ,дорогие белорусы!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930