Знайсці
02.02.2023 / 16:42РусŁacБел

Па даносе чат-рулетчыка Канюшыка затрымалі яшчэ аднаго чалавека

Правакатар у размове прадставіўся ўкраінскім бежанцам.

Міхаіл Кавяза. Фота: укантакце

Міхаілу Кавяза 27 гадоў. Родам ён з Чашнікаў, вучыўся ў прафтэхнічным ліцэі, а пасля пайшоў працаваць на Мінскі завод колавых цягачоў, дзе працаваў дагэтуль.

Яго затрымлівалі падчас жнівеньскіх падзей 2020 года на выбарчым участку і далі 13 сутак арышту. Спачатку ён быў на Акрэсціна, а пасля яго вывезлі ў лагер для зняволеных пад Слуцкам, створаны на базе ЛПП. Выпусцілі 14 жніўня.

У відэа правакатара Ігара Канюшыка хлопец распавядае, што з 2020 года вучыць беларускую мову і размаўляе па-беларуску. Міхаіл кажа, што ніколі не пойдзе забіваць украінцаў і нават троху спачувае «бежанцу» з чат-рулеткі (Канюшык робіць выгляд, што ён украінскі бежанец ад «рускага міра», які жыве ў Чарнігаве) і абяцае, паклаўшы руку на сэрца, што не запісвае размову. Хутчэй за ўсё, да самага затрымання Міхаіл не ведаў, што Канюшык — даносчык.

На канале ГУБАЗіК сцвярджаецца, што хлопца ўжо затрымалі. У віну яму ставяць тое, пра што ён казаў у чат-рулетцы — рэгістрацыя ў плане «Перамога» і ўдзел у пратэстах. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Нарэшце гэтага вырадка ўзялі». У чат-рулетцы з'явіўся яшчэ адзін стукач, па чыіх наводках затрымліваюць людзей

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера