Знайсці
02.02.2023 / 20:402РусŁacБел

«Нанесла мне эмацыйную траўму і выклікала дэпрэсію». Мужчына падаў у суд на сяброўку з-за адмовы стаць яго дзяўчынай

Тая выклік прыняла і падала сустрэчны пазоў за сэксуальныя дамаганні.

У Сінгапуры мужчына падаў іск на суму 3 мільёны даляраў супраць сваёй сяброўкі, якая адмовілася заводзіць з ім рамантычныя адносіны. Пра гэта напісала выданне The Straits Times.

Мужчына па прозвішчы Каўшыган паскардзіўся, што яго сяброўка па прозвішчы Тан сваёй адмовай «прычыніла яму эмацыйную траўму і выклікала дэпрэсію», і патрабаваў ад яе матэрыяльную кампенсацыю пакутаў.

Таксама ён заявіў, што кампенсацыя ў 3 мільёны даляраў за адмову пачынаць рамантычныя адносіны павінна «пакрыць шкоду яго зорнай рэпутацыі актыўнага трэйдара і паспяховага генеральнага дырэктара», з-за якой ён «страціў магчымасць зарабляць грошы, як раней, і быў змушаны звярнуцца да высокакаштоўнай псіхалагічнай дапамогі».

Паводле інфармацыі выдання, Каўшыган і Тан пасябравалі яшчэ ў 2016 годзе. Жанчына бачыла ў ім «добрага сябра», але сам ён хацеў большага.

Пасля атрымання адмовы мужчына спачатку толькі прыгразіў судовым іскам за тое, што «яна бачыць у ім толькі сябра» і паабяцаў нанесці сур'ёзную шкоду яе асабістым і прафесійным інтарэсам, калі яна не падпіша з ім «пагадненне аб наведванні сумесных сеансаў паляпшэння ўзаемаадносін».

Тан пагадзілася на гэта ў надзеі, што Каўшыган з часам змірыцца з немагчымасцю стаць яе хлопцам. Але мужчына ўвесь час парушаў яе асабістыя межы, з-за чаго яна выйшла з пагаднення і падала сустрэчны іск за сэксуальныя дамаганні.

Мужчына ў адказ выканаў пагрозу, але падаў яшчэ і другі іск на суму 22 тыс. даляраў у дадатак да першага з-за парушэння пагаднення аб паляпшэнні ўзаемаадносін. Аднак суд адхіліў яго з-за «злоўжывання судовым працэсам і беспадстаўнасці абвінавачвання» і гэтак жа сама ставіцца да першага іску на 3 млн. даляраў, які будзе разгледжаны ў пачатку лютага.

Чытайце яшчэ:

«Пачаўся абсалютны трэш: людзі сталі запампоўваць бязглуздыя відэа і дзікпікі». Гутарка са стваральнікам беларускага дадатку для знаёмстваў

Порна ў розных краінах Еўропы: у чым адрозненне 

Даследчыкі выявілі яшчэ адзін карысны эфект ад «Віягры»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
31
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
3
Максим Дизайнер/адказаць/
02.02.2023
Я чуть со стула не упал, когда заголовок прочитал. Подумал, ну, все, лед тронулся, полковник восстал!А нет, в Сингапуре, оказалось. Здесь по прежнему все чысценька и стабильна.
2
Woodoo Cult/адказаць/
03.02.2023
Максим Дизайнер, "здесь"? максимко, ты ж вроде из мацквы вещаешь? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера