Знайсці
02.02.2023 / 14:58РусŁacБел

У Мінску адкрылі развязку на скрыжаванні Аэрадромнай і Жукоўскага

Раней тут было звычайнае скрыжаванне са святлафорным рэгуляваннем і наземнымі пешаходнымі пераходамі. Цяпер тут няма святлафораў, а пешаходы перасякаюць дарогу па падземным пераходзе, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Усе фота: «Мінск-Навіны»

Па вуліцы Жукоўскага рух арганізаваны па трох палосах у кожным напрамку. Ёсць палосы разгону і тармажэння. На развязцы — святлодыёднае асвятленне. Уздоўж вуліцы Жукоўскага абсталяваныя веладарожка і пешаходная дарожкі, устаноўленыя агароджы.

— Вуліца Аэрадромная — даволі важная транспартная артэрыя горада, участак другога транспартнага кальца, — каментуе старшы інжынер па арганізацыі дарожнага руху Уладзімір Сергяенка. — Дзякуючы адкрыццю развязкі палепшацца транспартныя сувязі ў жылым комплексе «Мінск Мір», палегчыцца выезд для кіроўцаў, якія пражываюць па суседстве, павялічыцца прапускная здольнасць вул. Аэрадромнай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера