Знайсці
02.02.2023 / 11:26РусŁacБел

Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён

Слонімскую сінагогу зноў паспрабуюць прадаць. Стартавая цана складзе 130 000 рублёў, піша S13.

У 2020 годзе пісьменніца Ілона Караваева набыла сінагогу за 30 000 рублёў. Яна ўбачыла будынак былой сінагогі на паштоўцы і вырашыла купіць яго, каб аддаць даніну павагі сваёй сямʼі: пасля вайны яе маці жыла з бацькамі ў Слоніме, дзе хадзіла ў школу, там нарадзілася яе малодшая сястра.

Ілона вырашыла захаваць будынак, вярнуць яго да жыцця, каб новыя пакаленні не забываліся пра гісторыю горада і людзей, якія ў ім жылі. Дзеля гэтага яна прадала кватэру. Хаця, паводле яе прызнання, разумела, што рэстаўрацыя помніка архітэктуры можа каштаваць мільёны даляраў.

Дзяўчына спадзявалася аднавіць культурную каштоўнасць, але, на жаль, сваіх сіл не разлічыла. Яна выявіла будынак у аварыйным стане, і на адзін толькі праект рэканструкцыі трэба было сабраць мінімум $50 000.

Але знайсці грошы на рэстаўрацыю ёй не ўдалося, таму гістарычны помнік у чарговы раз перадалі гораду.

Сінагога ў Слоніме — найстарэйшы архітэктурны помнік горада і адзін са знакавых не толькі для Гродзенскай вобласці, але і ўсёй Беларусі. Сінагога была пабудаваная ў 1642 годзе. Гэта помнік архітэктуры эпохі барока з архітэктурна-кампазіцыйнымі прыёмамі, характэрнымі для манументальнага будаўніцтва Беларусі XVII-XVIII ст., і арыгінальным арнаментальна-дэкаратыўным вырашэннем інтэр'ера.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера