Знайсці
01.02.2023 / 20:401РусŁacБел

Ці з'яўляецца татуіроўка персанальнымі данымі? На думку ўладаў — так

Пытанне, ці можна лічыць татуіроўку персанальнымі данымі, задаў у сваім тэлеграм-канале Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных (ЦПД). І сам на яго адказаў.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле ЦПД:

«Персанальныя даныя — любая інфармацыя, якая адносіцца да ідэнтыфікаванай фізічнай асобы ці фізічнай асобы, якая можа быць ідэнтыфікаваная. Ідэнтыфікаваная фізічная асоба — канкрэтная асоба, якую можна вылучыць сярод іншых, пазначыць яе ці непасрэдна звярнуцца да яе».

Чалавек можа быць прама ці ўскосна ідэнтыфікаваны праз прозвішча, імя, дату нараджэння, ідэнтыфікацыйны нумар альбо «праз адну або некалькі прыкмет». І вось якраз татуіроўкі «часцяком з'яўляюцца ўнікальнымі і адметнымі прыкметамі знешнасці чалавека і характарызуюць фізічную ідэнтычнасць чалавека», сцвярджае ЦПД.

У асобных выпадках татуіроўкі «могуць характарызаваць і культурную ідэнтычнасць чалавека, бо, напрыклад, могуць мець пэўнае значэнне, якое дазваляе аднесці чалавека да якой-небудзь субкультуры або сацыяльнай групы».

Такім чынам, робіць ЦПД выснову,

«татуіроўкі ў сукупнасці з іншай інфармацыяй пра чалавека будуць яго персанальнымі данымі».

З гэтага па логіцы мела б вынікаць, што звесткі пра татуіроўкі мусілі б ахоўвацца дзяржавай разам з іншымі персанальнымі данымі чалавека. Але на практыцы сілавыя органы акурат на іх часта робяць акцэнт у сваіх паведамленнях і запісаных роліках.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
жыў буду, памагу /адказаць/
02.02.2023
"Пікеціравал сваімі персанальнымі данымі"?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера