Знайсці
01.02.2023 / 20:066РусŁacБел

У Лідзе сілавікі знайшлі хлопца, які падарыў упадабанай прадавачцы 3000 даляраў. Але праблему не вырашылі

Нядаўна ў Лідзе адбыўся незвычайны выпадак: незнаёмы хлопец падарыў дзяўчыне-прадавачцы 3000 даляраў, каб яна расплацілася з каледжам за сваё навучанне. Тая не захацела прыняць такія грошы і звярнулася ў міліцыю, каб знайсці шчодрага незнаёмца і іх яму вярнуць. Цяпер хлопца знайшлі, паведаміла УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Міліцыянеры высветлілі асобу маладога чалавека і звязаліся з ім. Той сказаў, што зрабіў падарунак выключна з добрых памкненняў і не думаў, што гэта выкліча такі рэзананс.

«Я проста хацеў зрабіць чалавека шчаслівым», — сказаў хлопец. Са СМІ размаўляць пра гэта ён адмовіўся.

Забраць грошы назад хлопец таксама не захацеў і настойвае, каб іх аддалі дзяўчыне. 

Чытайце таксама:

У Лідзе хлопец падарыў каханай дзяўчыне 3 тысячы даляраў. Цяпер яго шукаюць сілавікі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
ЯНКА/адказаць/
01.02.2023
Цім, :)))
0
KingKit/адказаць/
02.02.2023
[Рэд. выдалена]
0
каза/адказаць/
03.02.2023
дзіўныя мякка кажучы паводзіны прадавачкі.
то бок, атрымліваецца, што яна спачатку грошы ўзяла. а толькі потым ці то сама адумалася, ці нехта ёй падказаў, што не варта браць, тым больш немалую суму, тым больш ад незнаёмца
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера