Знайсці
01.02.2023 / 22:442РусŁacБел

Якія групы людзей схільныя завышаць свой IQ?

Вайца Джанул, сацыёлаг з Еўрапейскага ўніверсітэта Кіпра, вывучае, якія групы людзей схільныя пераацэньваць свой узровень інтэлекту, піша Phys.org. Даследаванне апублікавана ў часопісе Brain and Behavior.

Фота: Vecteezy

На пачатку сацыёлаг звяртае ўвагу, што інтэлект чалавека цяжка ацэньваць, бо існуюць розныя яго формы. Яна таксама адзначае, што ў дадатак да кожнага тыпу інтэлекту, які часта атаясамліваецца з пэўнымі стэрэатыпамі, ёсць яшчэ тое, што можна назваць эмацыйным інтэлектам. Уплываць на ўзровень інтэлекту могуць і іншыя фактары — напрыклад, памяць. Такім чынам, рэзюмуе Джанул, ацэнка ўзроўню IQ павінна ўлічваць і гэтыя дадатковыя асаблівасці.

Даследчыца правяла тэст, які паказаў, якія ўзроставыя групы лічаць сябе больш разумнымі, незалежна ад таго, так гэта насамрэч ці не. Каб высветліць гэта, яна звярнулася да дзвюх груп людзей: у адной з іх былі людзі, якім было менш за 65 гадоў (90 жанчын, 69 мужчын), у другой — тыя, каму было больш за 65 гадоў (93 жанчыны, 59 мужчын).

Кожны з добраахвотнікаў узяў удзел у апытанні, у якім сам ацэньваў свой інтэлект і больш даведваўся пра іншыя характарыстыкі, што датычаць самаацэнкі, у тым ліку пра памяць і эмацыйную сталасць. Далей кожны ўдзельнік прайшоў некалькі стандартызаваных тэстаў, прызначаных для вымярэння IQ.

Параўноўваючы самаацэнку інтэлекту кожнага ўдзельніка з вынікамі тэста на IQ, Джанул выявіла, што свае здольнасці пераацанілі дзве падгрупы — і адна з іх аказалася даволі нечаканай.

Так, даволі прадказальна атрымалася, што свой IQ схільныя пераацэньваць маладыя мужчыны — у сярэднім на 5—15 балаў. Гэта, дарэчы, пацвярджаюць і іншыя даследаванні.

Але высветлілася таксама і тое, што свой інтэлект схільныя пераацэньваць пажылыя жанчыны — асабліва тыя, якія лічылі сябе больш прывабнымі. На думку Джанул, гэта можа сведчыць пра тое, што ў пажылых жанчын ацэнка ўласнага інтэлекту звязаная са ступенню ўпэўненасці ў сабе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Епіфан/адказаць/
01.02.2023
Вось жа няма чаго рабіць "даследчыкам" !
1
Грышка /адказаць/
02.02.2023
Хто свой інтэлект пераацэньваць? Дыктатары.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера