Знайсці
01.02.2023 / 12:592РусŁacБел

Чацвёра падлеткаў дзеля галюцынацый паелі сушаных мухамораў і трапілі ў рэанімацыю

Незвычайны выпадак атручвання грыбамі зафіксавалі ў Магілёве. Хлопец і тры дзяўчыны 15 і 16 гадоў вырашылі дзеля вострых адчуванняў паесці мухамораў. Яны купілі сушаныя грыбы ў інтэрнэце. Агульная маса — 30 грам. Прыкладна 25 грам яны падзялілі пароўну і з'елі лыжкай, запіваючы вадой.

Фота: sudexpert.gov.by

Аднак замест галюцынацый дзеці проста сталі траціць прытомнасць. Добра, што хуткая дапамога прыехала своечасова і іх паспелі выратаваць. У дыягназе значыцца «вострае пераральнае атручванне мухаморамі».

Рэшту, якая не была з'едзеная падлеткамі, вывучылі ў лабараторыі судэксперты. І прыйшлі да высновы, што наркатычных сродкаў у грыбах не было.

Іншымі словамі, дзяцей «развялі», прадаўшы ім звычайную сушаную атруту. І гэта ўжо не першы выпадак, падкрэсліваюць у Дзяржкамітэце судовых экспертыз, калі моладзь труціцца мухаморамі, спадзеючыся выклікаць галюцынацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
ленін-грыб/адказаць/
02.02.2023
Што за трызненнне?
Па-першае, загугліце якая доза мухамора можа быць смяротнай. 25 гр. на траіх нават дзяцей не забілі б.
Па-другое, вельмі смешна пра тое, што "судэксперты прыйшлі да высновы, што наркатычных сродкаў у грыбах не было". Дык мухамор ім прадалі ці не мухамор? Што за "звычайная сушаная атрута"? 

Калі яны атруціліся мухаморам, у якім не было "наркатычных сродкаў", то атрымліваецца, што гэта быў не мухамор?:) А калі гэта быў не мухамор, то навошта казаць, што гэта "ўжо не першы выпадак калі моладзь труціцца мухаморамі
https://nashaniva.com/308904"? А калі ўсё ж такі мухамор, то куды падзеліся з яго "наркатычныя сродкі"?:)))

Больш перадрукоўвайце лухты ад Дзяржкамітэта судовых экспертыз. 

https://nashaniva.com/308904

1
Эннот/адказаць/
03.02.2023
Шляпка сушеного мухомора среднего размера на ночь .
Запить водой.
Гриб ,кстати ,вкусный.
Если нет аллергии ,то хорошее средство для сна.
Сказки про отравление и реанимацию с 25 гр мухомора на двоих  
рассказывайте бабушкам у подъезда.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера