Знайсці
31.01.2023 / 20:362РусŁacБел

У Дзятлаўскім раёне жанчына помсціла саперніцы, але памылілася дзвярыма

42-гадовая жыхарка аграгарадка Гезгалы Дзятлаўскага раёна раўнавала сваю аднавяскоўку, думала, што тая спрабуе адбіць яе мужчыну. І ў пэўны момант вырашыла адпомсціць, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Жанчына вылічыла, дзе жыве яе саперніца, і каля восьмай гадзіны раніцы падпаліла ўваходныя дзверы ў адной з кватэр шматкватэрнага дома.

Полымя, на шчасце, заўважыла суседка, і яго ўдалося хутка патушыць. Супрацоўнікі Дзятлаўскага РАУС высветлілі асобу падазраванай.

Але падчас следства аказалася, што жанчына памылілася адрасам і падпаліла не тыя дзверы, бо 46-гадовая пацярпелая толкам і не ведала падазраваную.

Цяпер у дачыненні да падазраванай Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам». Санкцыя артыкула прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
14
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
0
гоблен/адказаць/
01.02.2023
Гоблен жешь говорит Жаночы разумок Рацио минимум Одни эмоцио
0
Реалистка/адказаць/
02.02.2023
10 лет за подожженную дверь? Зато убийцам, педофилам и коррупционерам меньше дают. Женщина, конечно, виновата, но не настолько.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930