Знайсці
31.01.2023 / 17:3719РусŁacБел

Кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола зноў заўважылі за мяжой, прычым дзе!

Чытачы Tribuna.com прыслалі ў рэдакцыю выдання фатаграфіі старшыні АБФФ Уладзіміра Базанава каля крамы ў польскай Белай Падляшскай.

На пачатку студзеня Базанаў трапіў у спіс 14 спартсменаў і спартыўных чыноўнікаў, у дачыненні да якіх ва Украіне рэкамендуецца ўвесці санкцыі. Пасля зацвярджэння санкцый у дачыненні да фігурантаў спісу ён будзе накіраваны ўсім міжнародным партнёрам Украіны праз МЗС краіны.

Такім чынам, тыя, хто патрапіў у спіс, могуць атрымаць доўгатэрміновую забарону на ўезд у Еўрасаюз, ЗША і іншыя краіны, а таксама забарону на выступленні ў міжнародным спорце. Дагэтуль ён ужо стаў фігурантам «чорнага спісу» краін Балтыі.

Раней Базанаў некалькі разоў рабіўся фігурантам скандалаў, звязаных са спробамі наведвання краін Еўрасаюза. У канцы 2021 года яго затрымала паліцыя ў Чэхіі. Тады чыноўніка выслалі на радзіму, а шэнгенскую візу анулявалі. А ў жніўні мінулага года яго развярнулі на мяжы з Польшчай, у якую ён патрапіў цяпер.

Базанаў — палкоўнік запасу, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў. У 2019-м зрабілі кіраўніком Беларускай федэрацыі футбола, і на гэтай пасадзе ён датычны да рэпрэсій у беларускім спорце.

Чытайце таксама:

Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі

Візу кіраўніку Федэрацыі футбола Базанаву выдала пасольства Венгрыі

Кіраўніка АБФФ Уладзіміра Базанава разам з жонкай выслалі з Чэхіі «за парушэнне супрацьэпідэмічных мер»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Дети прикорытных/адказаць/
01.02.2023
Ирина, этого не будет. Вы еще не поняли? Западу выгоден Лукашенко.
1
Дети прикорытных/адказаць/
01.02.2023
Водитель автобуса, всё так. А вы как думали? А мы- детки чиновников - прекрасно живём в европейских странах, пока тупые палiтвязьнi сидят в тюрьмах.
01.02.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера