Знайсці
31.01.2023 / 14:531РусŁacБел

Міжнародная федэрацыя журналістаў выключыць Саюз журналістаў Расіі

Скандынаўскія прафсаюзы журналістаў абвінавацілі Міжнародную федэрацыю журналістаў (IFJ) у «карупцыйнай дзейнасці» і недэмакратычных метадах працы праз працу з журналістамі расійскіх дзяржаўных СМІ.

«Мы называем гэта карупцыйнай дзейнасцю», — цытуе агенцтва Reuters Хану Аха, кіраўніка фінскага прафсаюза журналістаў. «Мы вырашылі падаць у адстаўку разам з нарвежскім, дацкім і ісландскім саюзамі», — дадала Аха.

Паводле яе слоў, прафсаюзы скандынаўскіх краін на працягу многіх гадоў спрабавалі вырашыць праблемы ўнутры IFJ, але апошняй кропляй Аха называе пазіцыю IFJ падчас вайны Расіі супраць Украіны, калі Федэрацыя не распачала ніякіх мер супраць Саюза журналістаў Расіі за стварэнне карпунктаў на акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторыях.

IFJ заявіла, што яе выканаўчы камітэт ініцыяваў афіцыйны працэс аб прыпыненні і выключэнні Саюза журналістаў Расіі.

Міжнародная федэрацыя журналістаў (IFJ) прадстаўляе 600000 журналістаў з 146 краін і называе сябе «глабальным голасам журналістаў», многія з якіх імкнуцца раскрыць карупцыю і правапарушэнні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
31.01.2023
Не подтверждается
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера