Знайсці
29.01.2023 / 17:47РусŁacБел

Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova распачынае прыём заявак на конкурс рукапісаў «Шуфлядка»

Для ўдзелу ў абвешчаным фестывалем Pradmova конкурсе рукапісаў «Шуфлядка» ніякіх абмежаванняў па ўзросце, гендары, месцы пражывання аўтараў няма. Але ёсць адно патрабаванне — рукапіс мусіць быць пададзены на беларускай мове. Журы будзе чытаць рукапісы, не ведаючы, хто іх аўтар.

Заяўленыя арганізатарамі мэты конкурсу:

  • падвысіць цікавасць чытачоў і аўтараў да масавых жанраў;

  • падтрымаць аўтараў, як маладых, гэтак і тых, хто даўно і плённа піша;

  • каб рукапісы рабіліся кнігамі.

Конкурс мае адбыцца ў трох намінацыях:

  • дзіцячая і падлеткавая літаратура;

  • нон-фікшн і дакументальная проза;

  • масавыя жанры — дэтэктыў, фэнтэзі, фантастыка, прыгоды (паэзіі няма).

Дэдлайн — 28 лютага. Збор заявак робіцца праз гугл-форму тут.

Рэгламент — па спасылцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера