Знайсці
28.01.2023 / 21:4127РусŁacБел

«Вісіць нацыянальны сцяг украінскі, і павесілі яшчэ бэчэбэшную анучу». Старшыня Дзяржпагранкамітэта пра сітуацыю на мяжы

У эфіры тэлеканала «Беларусь-1» выйшла інтэрв'ю са старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Анатолем Лапо. Ён скардзіўся на напружаную сітуацыю на межах Беларусі і вінаваціў у гэтым суседнія краіны.

Анатоль Лапо. Фота: скрыншот відэа

Старшыня Дзяржпагранкамітэта распавёў, што да 2022 года яны бачылі толькі цывільныя самалёты, а вось за мінулы год былі зафіксаваныя 463 пралёты беспілотнікаў уздоўж мяжы. Такім чынам праводзіцца разведка, дадаў ён. 

Таксама Лапо паскардзіўся, што раней пры правядзенні палётаў яны інфармавалі сумежны бок, тое ж самае рабілі і з іншага боку, а цяпер такога няма. Чаму сітуацыя змянілася і хто ў гэтым вінаваты, Лапо не патлумачыў.

Працягваючы тэму сітуацыі на мяжы з Украінай Лапо скардзіўся на тое, што ўкраінскі бок падарваў дарогі, масты, замінаваў перыметр. Таксама ён вінаваціць украінскі бок, што там адмаўляюцца прапускаць людзей праз мяжу. 

Сярод іншага Лапо скардзіўся на «правакацыі і абразы» з боку Украіны. Асобная ўвага была нададзеная факту знаходжання БЧБ сцяга на адным пункце пропуску побач з украінскім. 

Фота: скрыншот з відэа

«Натуральна, абразы. Ну вось вазьміце, у пункце пропуску вісіць нацыянальны сцяг украінскі, і павесілі яшчэ бэчэбэшную анучу. Ну навошта? Канешне, гэта дзеянні псіхалагічныя, ну мы да гэтага гатовыя», — сказаў Анатоль Лапо.

Кіраўнік ДПК падчас інтэрв'ю называе тое, што адбываецца ва Украіне аперацыяй або спецаперацыяй, але аднойчы прагаварыўся і назваў вайну вайной.

Таксама ў эфіры была закранутая тэма чэргаў у пунктах пропуску на межах з краінамі ЕС. Лапо распавёў, што

Беларусь са свайго боку робіць усё, але сумежны бок помсціць нам за бязвіз і за іншыя добрыя пачынанні, якія мы робім.

Лапо паскардзіўся на тое, што сумежныя краіны не выконваюць свае абавязкі па пропуску транспарту. Паводле яго слоў, беларускі бок афармляе машыну за 2-3 хвіліны, а там пастаўленая задача афармляць машыну не менш за 20 хвілін, інакш супрацоўнік будзе пакараны. Па словах старшыні ДПК, чэргі на межах існуюць толькі на ўезд (у ЕС), на выезд іх нібыта не бывае. 

«Ні адной машыны па нашай віне ў чарзе стаяць не будзе», — запэўніў Анатоль Лапо ў эфіры дзяржканала. 

Старшыня ДПК паведаміў, што за ўвесь час існавання бязвізавага рэжыму Беларусь наведалі амаль 400 тысяч замежнікаў. Каля 70% з іх прыехалі да нас з Літвы. 

Таксама без увагі не засталіся і тэма нелегальнай міграцыі. Лапо абураўся, што Польшча ўзвяла плот на мяжы з Беларуссю. 

Стаўленне еўрапейскіх памежнікаў да нелегальных мігрантаў, якіх беларускі бок бесперашкодна прапускае, у эфіры назвалі фашысцкім.

Лапо агучыў, што за мінулы год было зафіксавана больш за 30 тысяч спроб выціскання мігрантаў за мяжу. Па яго словах, некаторых з іх затрымліваюць ужо на тэрыторыі Германіі, пасля чаго вязуць на мяжу, каб праз брамкі ў плоце выпхнуць у Беларусь. 

Паводле Лапо, асноўныя намаганні сёлета будуць сканцэнтраваныя на ўкраінскім кірунку. Задачы на гэты год: павышэнне баявой гатоўнасці, нарошчванне баявых магчымасцяў манеўраных груп, удасканаленне інфраструктуры межаў, узвядзенне новых рубяжоў аховы і аснашчэнне іх «самымі сучаснымі тэхнічнымі сродкамі» на найбольш небяспечных участках.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
66
Ха-ха
43
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
111
0
Терро/адказаць/
29.01.2023
[Рэд. выдалена]
0
Беларус/адказаць/
29.01.2023
[Рэд. выдалена]
0
Левак /адказаць/
29.01.2023
07, Скорее всего.Он выпукло иллюстрирует его тезисы о внутренней оккупации.Ненависть ко всему белорусскому
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930