Знайсці
28.01.2023 / 08:43РусŁacБел

У Германіі затрымалі немца за шпіянаж на карысць Расіі

Грамадзяніна Германіі арыштавалі па падазрэнні ў дзяржздрадзе і перадачы сакрэтнай інфармацыі Крамлю.

Фота: pixabay

Артур Э. быў арыштаваны пры дапамозе ФБР 22 студзеня ў аэрапорце Мюнхена, куды вярнуўся пасля сваёй паездкі ў ЗША. Мяркуецца, што ён быў звязаны з яшчэ адным грамадзянінам Германіі Карстэнам Л., былым супрацоўнікам нямецкай Службы знешняй разведкі (BND), які быў арыштаваны яшчэ ў снежні. 

«Артур Э. мог перадаваць інфармацыю, здабытую Карстэнам, у Крэмль», — піша агенцтва BBC.

Нагадаем, Карстэн Л. быў прызнаны вінаватым у перадачы сакрэтных дакументаў расійскай разведцы і прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Падобныя арышты адбываюцца на фоне павышанай пільнасці ў Еўропе пасля ўварвання Расіі ва Украіну.

Чытайце яшчэ:

За фота аэрадрома ў Зябраўцы прысудзілі 9 гадоў калоніі 

Прадстаўнік ЗША: Расія хоча зрабіць тое ж, што з Украінай, і з Беларуссю. Але мы супраць 

Bloomberg: ЕС прапануе новыя санкцыі супраць лукашэнкаўцаў за суўдзел у вайне. Роўныя расійскім 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера