У Маладзечне мужчына патануў у агляднай яме ў гаражы
66-гадовы маладзечанец неасцярожна паводзіў сябе пры выкананні работ, да таго ж ён разам са знаёмымі падчас працы выпіваў.
Днём 21 студзеня маладзечанец вырашыў адпампаваць ваду з агляднай ямы ў гаражы. На дапамогу ён паклікаў дваіх знаёмых. Працуючы, мужчыны выпівалі. Раптам памочнік спатыкнуўся і ўпаў у яму (глыбіня — 2,5 метра).
Гаспадар гаража разам з прыяцелем паспрабавалі самастойна дастаць чалавека, але ў іх нічога не атрымалася. На месца выклікалі супрацоўнікаў МНС і хуткую.
Калі ратавальнікі дасталі мужчыну, медыкі каля гадзіны з паловай змагаліся за жыццё пацярпелага, але безвынікова.






У ДТЗ у цэнтры Мінска пацярпелі пяць чалавек
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Беларусь нечага прыляцелі два барты ФСБ — Матолька
 3
Віктар Лукашэнка паляцеў з Беларусі / Пратэсты ў Віцебску і савецкі анекдот / Выбухі на мяжы. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 31 мая
«Мяне знайшлі на дарозе без курткі, з рассунутымі нагамі». Беларуска, якая пакутавала ад нарказалежнасці, расказала, як яе пераадолела
 4
Латушка ў Кіеве сустрэўся з Падаляком
 9
У Кіеве пацвердзілі ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў прымусовым перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей
 5
Затрымалі чалавека на польска-беларускай мяжы
 1
«Камісія па ўцекачах» пачала разглядаць кейсы спартсменаў, якія спачатку не падтрымалі гвалт, а пасля «раскаяліся»
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера