У Брэсце адкрылі завод па зборцы расійскай спецтэхнікі
Стала вядома, што ў Брэсце адкрыўся беларуска-расійскі аўтазавод па зборцы спецтэхнікі, піша sb.by. Асновай для зборкі стане прадукцыя Волжскага, Ульянаўскага і іншых расійскіх аўтазаводаў.
Фота ілюстрацыйнае
Спачатку на гэтым заводзе плануецца збіраць за год да 500 машын сацыяльнай і хуткай медыцынскай дапамогі, таварных фургонаў. Таксама гаворка ідзе пра машыны для кіналагічнай, крыміналагічнай, патрульна-паставой службы і гэтак далей.
Паведамляецца, што магутнасці новай зборачнай вытворчасці дазваляюць за год выпускаць да двух тысяч аўтамабіляў. Цяпер на ім працуе каля 280 чалавек, аднак мяркуецца пашыраць пералік тэхнікі, якая будзе вырабляцца, а таксама павялічваць колькасць працоўных месцаў.
1
5
4
0
0
4
Брытанскі інвестар, у якога забралі найбуйнейшую сонечную электрастанцыю ў Беларусі, узяўся судзіцца з беларускім урадам
 3
Беларускія вытворцы адзення квітнеюць на фоне санкцый
 2
Каментары
00
х/адказаць/27.01.2023
і гэтак далей? што хаваецца за гэтымі словамі? хоць не танкі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Што за Калаўр са Століна, якога будуць завочна судзіць
 3
У Варонежы прагучалі выбухі, пасля іх пачаўся пажар
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера