Знайсці
27.01.2023 / 15:032РусŁacБел

Турцыя — ад 3100 рублёў на дваіх, ёсць туры і ў Катар. Што прапануюць турагенцтвы па раннім браніраванні?

Самымі папулярнымі застаюцца кірункі, якія не патрабуюць шэнгену і маюць прамыя авіазносіны з Мінскам. Турцыя, Егіпет, Грузія — маст хэв. Аднак не толькі імі абмяжоўваецца турсезон.

Фота: pixabay.com.

Турцыя застаецца самай даступнай

Паездкі па сістэме «ўсё ўключана» пачынаюцца ад 3100 на дваіх чалавек. Такая цана — за 7 начэй у трохзоркавым гатэлі на другой берагавой лініі ў Кемеры. Умова — ляцець у траўні, бо чым бліжэй да піку сезона, тым даражэйшымі будуць туры: напрыклад, такія ж умовы ў чэрвені абыдуцца на 300 — 500 рублёў даражэй.

Калі хочацца адпачываць бліжэй да мора, то трэба будзе заплаціць як мінімум 3200 за дваіх — гэта стартавая цана тыдня адпачынку ў красавіку за першую берагавую лінію ў трох— або чатырохзоркавым гатэлі. Пуцёўкі з аналагічнымі ўмовамі ў чэрвені будуць каштаваць на 400+ рублёў больш.

Егіпет — лідар па росце цэн на працягу сезона

Туры ў гэтую краіну выгадней браць на 10 начэй, чым на 7. Самыя танныя даты, вядома, да разгару сезона. Напрыклад, на пачатку красавіка самая танная пуцёўка ў Шарм-Эль-Шэйх на дваіх абыдзецца ў 3300 рублёў, тады як такі ж варыянт у чэрвені падаражэе да 3780. Але ж гэта не блізкі да мора гатэль на тры зоркі, што для Егіпта даволі рызыкоўна.

Аптымальны варыянт (першая берагавая лінія і пяць зорак у Хургадзе) у красавіку будзе каштаваць трошкі больш за 3700 рублёў за дваіх, але ж у першым месяцы лета такая ж пуцёўка вырасце ў цане на 600 рублёў.

Грузія — танная, але без харчавання

Калі неабходнае цёплае мора, то ляцець у Сакартвела трэба як мінімум у другой палове чэрвеня. Тыднёвыя туры на пачатку сезона каштуюць ад 1300 даляраў на дваіх. Гатэль на тры зоркі ў Батумі, але без пэўнага віду з акна і без харчавання.

З ліпеня па верасень такога ж тыпу пуцёўкі падаражэюць на 113 даляраў, але ж будуць таннейшыя варыянты ў блізкім да Батумі курорце Кабулеці (ад 1330 даляраў на дваіх).

Калі браць узровень вышэй, то з 15 чэрвеня па ліпень цана за нумар у чатырохзоркавым гатэлі побач з морам і са сняданкамі (у Грузіі сістэма «ўсё ўключана» не надта папулярная) будзе каштаваць ад 1500 даляраў на дваіх у Батумі і ад 1400 ў Кабулеці.

А ўжо ў ліпені — пачатку верасня цэны на такія туры падымуцца да 1570 даляраў і вышэй.

ААЭ — пакуль самы дарагі прамы кірунак

У красавіку цэны на туры ў Эміраты на дваіх дарослых пачынаюцца ад 4 тысяч рублёў. Дубай, 8 начэй у стандартным нумары, гатэль на 4 зоркі. Цана без харчавання.

Падобны варыянт на красавік з «усё ўключана» — ад 5100 рублёў на дзве асобы, але ж у Шарджы і з пражываннем у трохзоркавым гатэлі.

У разгар турыстычнага сезона (хаця Эміраты дазваляюць правесці адпачынак на моры ў любую пару года) цэннікі будуць кусацца: ужо на пачатку траўня самая танная пуцёўка на дваіх у камбінаваны тур Дубай — Шарджа — 5200 на дваіх. Гэта таксама 8 начэй, таксама трохзоркавыя гатэлі і без харчавання.

На пару соцень рублёў будзе танней адпачыць 7 начэй замест 8. Што цікава, беларускія турфірмы пакуль не прадаюць ААЭ на лета, але ж прадказальна пуцёўкі будуць не таннейшымі.

Новая магчымасць — Катар

З сакавіка чартарныя рэйсы будуць лятаць з Мінска ў Доху, некаторыя турагенцтвы ўжо актыўна прадаюць туры ў нязвыклае для беларусаў месца. Паколькі чартары будуць лятаць раз на тыдзень, самым папулярным будзе адпачынак на 7 начэй.

Самыя танныя пуцёўкі, вядома, у сакавіку — за дваіх чалавек трэба аддаць больш за 4500 рублёў, уключаны пералёт, пражыванне ў трохзоркавым гатэлі са сняданкамі.

У траўні аналагічная паездка будзе ўжо на 500-600 рублёў даражэйшая.

Чартарная праграма Мінск — Доха пакуль запланаваная да 3 чэрвеня — хутчэй за ўсё, яна будзе працягнутая. За вясну плануецца здзейсніць 14 рэйсаў па суботах.

Чарнагорыя, Грэцыя ды Італія 

Некаторыя беларускія турагенцтвы дагэтуль прапануюць краіны Сяродземнамор’я, але з вылетам з Варшавы і Вільні. Цэннікі на сезон вакацый — прыкладна такія ж, як і на «прамыя» Егіпет і Турцыю.

Тыднёвая паездка ў чэрвені ў Грэцыю каштуе ад 3800 рублёў за дваіх. Вылет з Вільні ў курортны гарадок Беніцэс на поўдні вострава Корфу, пражыванне ў трохзоркавым гатэлі побач з пляжам, сняданкі ўключаныя. Гэта мінімум.

Сярэдні ж адпачынак у першым месяцы лета будзе каштаваць 5-6 тысяч рублёў на дваіх. Гэта калі патрэбны від з нумара на мора, сняданкі і вячэры, а таксама павышаны камфорт апартаментаў.

Цэны на італьянскі адпачынак пачынаюцца ад 3840 рублёў на 7 начэй за дваіх, вылет з Варшавы. Тры зоркі ў Сіцыліі, нумар з балконам і відам на мора, але без харчавання (са сняданкамі цана падымецца да 4044 рублёў). Такія пуцёўкі актуальныя на чэрвень, у ліпені яны падаражэюць прыкладна на 300 рублёў.

3081 рубель — такі мінімальны прайс на тыднёвы адпачынак у Будве ў чэрвені. Цана для дваіх чалавек, вылет таксама з Варшавы. Чатыры зоркі, трэцяя берагавая лінія, харчаванне не ўключанае. У ліпені тур у Чарнагорыю з такімі ж умовамі будзе на 600 рублёў даражэйшым.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
1
0
Мільярды ідуць на ўтрыманне сямейкі…/адказаць/
27.01.2023
Беларускаму сярэднестатыстычнаму пенсіянеру трэба паўгады ня есці і не піці, каб адпачыць тыдзень у Эміратах. Затое сямейка ледзь не кожны тыдзень лётае туды на суперджэтах.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
27.01.2023
Досиделись палковники в хатах с краю, теперь борщеваркам светит только Геленджик, если, конечно, прыстроенная в Эуропе дачушка все за счет мужа не оплатит.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930