Знайсці
27.01.2023 / 11:523РусŁacБел

Памёр легендарны форвард мінскага «Дынама» Міхаіл Мустыгін

Яму было 85 гадоў, паведамляе Прессбол.

Міхаіл Мустыгін нарадзіўся ў падмаскоўнай Каломне і пачаў кар'еру ў ЦСКА, але найярчэй ягоны талент раскрыўся ў мінскім «Дынама». Міхаіл Мустыгін гуляў за сталічны клуб з 1962-га па 1972 гады. За гэты час ён правёў у складзе мінчукоў 234 матчы, забіўшы 90 мячоў. У 1963 годзе стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Савецкага Саюза. У 1965 годзе быў фіналістам розыгрышу Кубка СССР. У 1967 годзе Мустыгін стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату СССР, забіўшы 19 мячоў.

Падчас выступаў за мінскае «Дынама» Міхаіл Мустыгін лепш за ўсё ўзаемадзейнічаў з Эдуардам Малафеевым — іх атакуючы тандэм лічыўся адным з самых яркіх у Савецкім Саюзе.

Пасля заканчэння гульнявой кар'еры Міхаіл Мустыгін доўгія гады працаваў трэнерам дзіцяча-юнацкіх футбольных школ Мінска. Сярод яго выхаванцаў нямала вядомых футбалістаў, у ліку якіх і былы галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ, «Дынама-Мінск» і нацыянальнай зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
10
Абуральна
1
28.01.2023
Што вы панапісалі? Па які 1972 год? Не гуляў Мустыгін за "Дынама" нават ўжо і ў 1970-м. А, калі не памыляюся, дык нават ужо і ў 1969-м. Магчыма ў складзе каманды 1969 года яшчэ і лічыўся, - нама ў мяне футбольнага даведніка за той год, але ўжо не гуляў. А з 1970-га - дакладна аніякіх звестак ні пра яго ў складзе каманды, ні пра гульню ў выдадзеных з 70-га даведніках.
28.01.2023
Вось, не паляніўся адшкауць. 
Даведнік-каляндар "Футбол-1970". Выдавецва прэс-бюро маскоўскага Централнага стадыёна імя Леніна. (Такія выдаваліся штогод.) Прыводзяцца склады ўсіх каманд вышэйшай групы класа "А" (так тады называлася пазнейшая вышэйшая ліга). У складзе мінскага "Дынама" Мустыгіна няма. Не гуляў ён, ва ўсялякім разе ў асноўным складзе, і ў1969-м. 
28.01.2023
Знайшоў зараз яшчэ адну даўнюю выпіску аднекуль складу мінскага "Дынама" 1969-га года. Адкуль яе зрабіў, не пазначана, бо малым недастакова разумным аднекуль перапісваў, У складзе таго года Мустыгін яшчэ значыцца. Пры гэтым статыстыка яго гульняў за асноўны склад і колькасці забітых галоў адпавядае канчатковай. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930