Назарава выкінулі з фільма «12 крэслаў»
Прычыны — антываенныя выказванні.
Фото: Wikimedia Commons / Svklimkin
Сцэны з удзелам народнага артыста Расіі Дзмітрыя Назарава ў новай экранізацыі рамана Ільфа і Пятрова «12 крэслаў» будуць перазнятыя з іншым акцёрам, паведаміў РІА «Навіны» рэжысёр карціны Пётр Зялёнаў.
Сваё рашэнне ён звязаў з палітычнай пазіцыяй Дзмітрыя Назарава, які выступае з рэзкай крытыкай палітыкі расійскага кіраўніцтва ў дачыненні да Украіны.
«Мы размаўлялі даволі міла, я і не падазраваў. Я ведаю, што хтосьці крытыкуе, заўсёды ж ёсць такія, але, шчыра кажучы, гэта прамы ўдар такі», — сказаў Зялёнаў.
У фільме Назараў павінен быў сыграць ролю Кісы Вараб'янінава.
«Мне здаецца гадасцю і няўдзячнасцю на адрас Уладзіміра Уладзіміравіча (Пуціна) несці нейкую ахінею, тым больш казаць пра нейкую крыважэрнасць, лухту. Я абсалютны патрыёт сваёй краіны. Мне няважна, што пра мяне будуць казаць. Я з прэзідэнтам, з Расіяй, таму я нават дзесьці рады. Я знайду каго зняць», — падкрэсліў рэжысёр.
Новая экранізацыя рамана Іллі Ільфа і Яўгена Пятрова павінна выйсці ў 2023 годзе.
На мінудым тыдні Дзмітрыя Назарава звольнілі з МХТ імя Чэхава, дзе ён працаваў з 2003 года. Звальненне артыста звязваюць з яго палітычнай пазіцыяй. Яго ролю Воланда ў «Майстры і Маргарыце» сыграе беларускі акцёр Анатоль Кот.





